Пратэсты ў Башкартастане (2024)

Пратэсты ў Башкартастане — канфлікт у Рэспубліцы Башкартастан, выкліканы ўзбуджэннем крымінальнай справы ў дачыненні да башкірскага актывіста Фаіля Алсынава[1].

Пратэсты ў Башкартастане
Дата 15—19 студзеня 2024
Месца г. Баймак, Башкартастан, Расія
Прычыны узбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да Фаіля Алсынава
Мэты вызваленне Алсынава
Характарыстыка пратэсты, сутыкненні з сілавікамі
Вынік пратэсты падушаны
Ключавыя фігуры
Пратэстоўцы Урад і сілавікі Рэспублікі
Лік удзельнікаў
ад 1 000 да 10 000 чалавек невядома

Перадгісторыя

правіць

У красавіку 2023 года Фаіль Алсынаў прымаў удзел у пратэстах у вёсцы Ішмурзіна ў Баймакскім раёне Башкартастана, супраць геолагаразведачных работ у раёне сяла на горным хрыбце Ірандык[2][3]. Акцыя была зладжана з мэтай недапушчэння здабычы рэсурсаў, так як кампаніі і іх арганізатары мелі негатыўную рэпутацыю і былі афіляваныя з Урадам Рэспублікі[4].

У кастрычніку ў паліцыю на Алсынава была напісана заява, асабіста кіраўніком Рэспублікі Башкартастан Радыем Хабіравым. У заяве было ўказана, што актывіст публічна выступіў на сходзе грамадзян каля сельскага дома культуры з прамовай негатыўнага зместу ў адносінах да армянаў, каўказцаў і выхадцаў з Сярэдняй Азіі. Паводле Хабірава, інцыдэнт здарыўся на красавіцкім мітынгу[2].

Храналогія

правіць

У студзені 2024 года пракуратура запрасіла 4 гады калоніі для Фаіля Алсынава. На працягу судовых слуханняў праходзілі шматтысячныя мітынгі ў абарону Алсынава[5]. 15 студзеня ў Баймаке прайшло трэцяе судовае пасяджэнне, падчас якога абвяшчэнне прысуду было прызначанае на 17 студзеня. На суд прыехала падтрымаць Алсынава, паводле розных ацэнак, ад 1 да 5 тысяч чалавек[6].

16 студзеня Алсынаў быў унесены ў спіс экстрэмістаў[7]. На наступны дзень мужчына асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі[2]. У гэты ж час ля будынка суда пачаліся пратэсты. Таксама адзначаныя сутыкненні з сілавікамі, былі затрыманні ўдзельнікаў і прыхільнікаў[8][9]. Колькасць пратэстоўцаў дасягнула парадку 10 тысяч чалавек, прытым што насельніцтва Баймака — 17,7 тысячы чалавек[10].

19 студзеня ва Уфе на плошчы Салавата Юлаева прайшоў мітынг, які быў разагнаны сілавікамі[11].

Рэакцыя

правіць

Amnesty International заявілі, што ў дачыненні да пратэстоўцаў была ўжытая неапраўданая сіла. У дачыненні да шэрагу пратэстоўцаў былі распачатыя крымінальныя справы, якія ўяўляюцца цалкам неабгрунтаванымі[12]. Некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў атрымалі адміністрацыйныя арышты. Былі праведзеныя затрыманні і ператрусы[13][14].

Заўвагі

правіць
  1. В Башкирии сотни людей пришли к суду поддержать активиста, защищавшего шихан Куштау (руск.). BBC News Русская служба (15 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
  2. а б в Башкирского активиста Фаиля Алсынова приговорили к четырем годам колонии.
  3. От Куштау до Баймака. Кто такой Фаиль Алсынов и против чего он выступает?
  4. Idel.Realities, RFE/RL's. "Former Leader Of Banned Group In Russia's Bashkortostan Faces Charge Of Inciting Hatred". RadioFreeEurope/RadioLiberty(англ.). Праверана 2024-01-11.
  5. В Башкортостане около тысячи человек вышли на акцию в защиту активиста Фаиля Алсынова. Они потребовали отправить в отставку главу республики. meduza.io (15 января 2024).
  6. В Башкирии сотни людей пришли к суду поддержать активиста, защищавшего шихан Куштау (руск.). BBC News Русская служба (15 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.
  7. Башкирского активиста Фаиля Алсынова внесли в перечень "экстремистов".
  8. В Башкортостане после массовой акции задержали четырех сторонников экоактивиста Фаиля Алсынова – его судят по делу о "разжигании вражды".
  9. В Башкортостане задержали сторонников экоактивиста.
  10. Общие сведения о Баймакском районе Республики Башкортостан (руск.). Центральная избирательная комиссия Республики Башкортостан.(недаступная спасылка)
  11. В Уфе прошла акция в поддержку башкирского активиста – DW – 19.01.2024 (руск.). dw.com. Праверана 19 студзеня 2024.
  12. Russia: Use of force by police in Bashkortostan protests should be investigated (англ.). Amnesty International (19 студзеня 2024). Праверана 20 студзеня 2024.
  13. Russia hands down criminal charges following rare large protest (англ.). Al Jazeera. Праверана 23 студзеня 2024.
  14. Russia hands down criminal charges following rare large protest (англ.). Al Jazeera. Праверана 23 студзеня 2024.