Пратэсты ў Празе (2019)

23 чэрвеня 2019 года ў Празе прайшла масавая акцыя пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша. У ёй, па розных звестках, прынялі ўдзел ад 200 да 250 тысяч чалавек. У акцыі прынялі ўдзел людзі з усёй Чэхіі. Многія спецыяльна прыехалі ў Прагу з аддаленых раёнаў. Квіткі на цягнікі і аўтобусы да Прагі былі выкупленыя яшчэ ў пачатку тыдня[1].

Пратэсты ў Празе
mini
Дата 23 чэрвеня 2018
Месца Чэхія Прага
Мэты Адстаўка прэм’ер-міністра і міністра юстыцыі
Характарыстыка мітынгі
Бакі канфлікту
Чэхія Пратэстоўцы Чэхія Урад
Ключавыя фігуры
невядома Андрай Бабіш
Лік удзельнікаў
200 000—250 000 чалавек

Акцыі пратэсту

правіць

Галоўным патрабаваннем пратэстоўцаў была адстаўка прэм’ер-міністра Бабіша. Удзельнікі акцыі неслі ў руках плакаты з патрабаваннямі адстаўкі палітыка. Акцыі праходзілі пад лозунгамі «Ганьба Бабішу» і «Усё залежыць ад нас». Пратэстоўцы абвінавацілі прэм’ер-міністра краіны ў розных злачынствах і запатрабавалі яго адстаўкі. У парламенце Чэхіі планавалася галасаванне аб недаверы Бабішу[2].

Гэта не першы пратэст супраць прэм’ера Бабіша. Так, у красавіку 2018 года больш чым у 20 гарадах Чэхіі праходзілі мітынгі супраць прызначэння Андрэя Бабіша прэм’ер-міністрам Чэшскай Рэспублікі. У ходзе пратэстаў удзельнікі падпісвалі петыцыі за недапушчэнне Бабіша да ўдзелу ва ўрадзе, якія затым перададуць у Пражскі град[3].

Раней Бабіш неаднаразова крытыкаваўся СМІ і апазіцыйнымі партыямі як алігарх, чый высокі ўрадавы пост цягне за сабой канфлікт інтарэсаў з яго камерцыйнымі матывамі. Па гэтай прычыне яго параўноўвалі з Сільвіё Берлусконі: напрыклад, часопіс Foreign Policy назваў яго «Бабісконі», у адказ на што Бабіш пагражаў падаць у суд[4].

Гэта найбуйнейшая за 30 гадоў акцыя пратэсту ў Чэхіі з часоў Аксамітнай рэвалюцыі 1989 году[5]. Сваю падтрымку пратэстаў выказалі розныя чэшскія знакамітасці, да прыкладу Здэнек Сверак і Томаш Клус. Крытычна да пратэстаў паставіўся былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс[6]. Замежныя аглядчыкі адзначалі спакойную і прыязную атмасферу дэманстрацый, называючы іх «вялікім пікніком»[7].

Зноскі

  1. 250 тысяч митингующих в Праге потребовали отставки премьера Бабиша
  2. «Гнездо аиста» подвело чешского премьера Бабиша
  3. В Чехии проходят митинги против назначения премьером миллиардера Бабиша
  4. "Now the Czechs Have an Oligarch Problem, Too". Foreign Policy. 10 April 2015. Праверана 17 June 2015.
  5. В Чехии прошла крупнейшая за 30 лет акция протеста
  6. Hrstička zneuznaných a frustrovaných, kritizuje demonstranty exprezident Klaus
  7. [1]

Спасылкі

правіць