Працоўная Расія
Працоўная Расія (ПР) (руск.: Трудовая Россия) — расійская грамадска-палітычная арганізацыя марксісцка-ленінскага напрамку.
Працоўная Расія | |
---|---|
ПР | |
Дата заснавання | 1991 |
Тып | леварадыкальная грамадска-палітычная арганізацыя |
Віктар Іванавіч Анпілаў | |
Сайт | trudross.ru (руск.) |
Непасрэднымі ідэйнымі папярэднікамі «Працоўнай Расіі» з’яўляліся нефармальныя аб’яднанні прыхільнікаў камуністычнага абнаўлення КПСС у 1988—1991 гадах: Аб’яднаны фронт працоўных СССР, Рух камуністычнай ініцыятывы, Саюз працоўных Масквы. Рух утварыўся першапачаткова як камітэт па арганізацыі мітынгу ў гонар кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада 1991 года ля маўзалея Леніну. Камітэт у далейшым стаў агульнарасійскім рухам «Працоўная Расія».
З 1991 па 1996 год рух супрацоўнічаў з Расійскай камуністычнай рабочай партыяй. З 2018 года большасць сяброў руху ўступіла ў шэрагі Аб’яднанай камуністычнай партыі. Перад парламенцкімі выбарамі 2021 года «Працоўная Расія» прыняла рашэнне аб падтрымцы КПРФ[1].
Зноскі
- ↑ Коммерсантъ. КПРФ и «Левый фронт» объединились к выборам в Госдуму (руск.) (24 чэрвеня 2021).