Прынц з лілеямі
Прынц з ліле́ямі, або Цар-жрэц — мінойская фрэска-рэльеф Кноскага палаца на востраве Крыт. Была адкрыта ў 1901 г. брытанскай археалагічнай экспедыцыяй на чале з Артурам Эвансам і адноўлена на аснове некалькіх захаваных частак. У нашы дні экспануецца ў Археалагічным музеі Іракліяна, а копія ўпрыгожвае сцяну паўднёвага калідора цэнтральнага двара Кноскага палаца[2].
| ||
невядома | ||
Прынц з лілеямі. каля 1550 да н.э.[1] | ||
Матэрыял | фарба для фрэскі[d] | |
---|---|---|
Тэхніка | фрэска | |
Археалагічным музеі Іракліяна | ||
![]() |
Гісторыя
правіць«Прынц з лілеямі» з’яўляецца адначасова рэльефам і фрэскай, паколькі тэхніка яго стварэння ўключала гіпсавыя налепкі на сцяну, якія размалёўваліся каляровымі фарбамі. Падчас раскопак 1901 г. 9 фрагментаў налепак[3] былі знойдзены адарванымі каля паўднёвай сцяны[4] Данканам Мак-Кезі, памочнікам Артура Эванса. А. Эванс першапачаткова палічыў іх часткамі розных выяў. Торс і правая рука са сціснутым кулаком маглі належаць байцу, галава і галаўны ўбор — жанчыне-жрыцы. Археолаг Сінклер Худ, які працаваў у Кноскім палацы пазней, датаваў «Прынца з лілеямі» познім мінойскім перыядам каля 1550 г. да н. э.[5]
Рэстаўрацыя
правіцьРэстаўрацыя фрэскі-рэльефа складалася з 2 асноўных этапаў. На першым прафесійныя археолагі Данкан Мак-Кензі або нават сам Артур Эванс ідэнтыфікавалі захаваныя фрагменты. На другім запрошаныя швейцарскія мастакі Эміль Жылеран-старэйшы і Эміль Жылеран-малодшы[6] склалі агульны малюнак і з дапамогай сучнасных матэрыялаў аб’ядналі і размалявалі часткі старажытнага твора. У выніку быў сфарміраваны сучасны выгляд, што значна адрозніваецца ад першапачатковага ўражання Артура Эванса і крытыкуецца іншымі рэстаўратарамі.
Крытыка
правіцьНа працягу другой паловы XX — пачатку XXI ст. шэраг археолагаў і мастацтвазнаўцаў выступіў з крытыкай вынікаў рэстаўрацыі «Прынца з лілеямі». Паводле іх меркаванняў, вынікі працы Артура Эванса і мастакоў Жылеранаў не адпавядаюць першапачатковай выяве і гістарычнай рэчаіснасці. Высоўваецца думка, што фрагменты, на падставе якіх адбывалася рэстаўрацыя, раней належалі 2 або нават 3 асобным выявам. Так, параўнанне з іншымі мінойскімі фрэскамі прыводзіць да думкі, што галаўны ўбор у арыгінале быў элементам жаночага ўпрыгожвання або часткай цела грыфона ці сфінкса. Прыналежнасць астатніх фрагментаў з’яўляецца спрэчнай[3]. Твар выявы «Прынца з лілеямі» быў цалкам прыдуманы рэстаўратарамі, валасы не адпавядаюць прычоскам мінойскіх мужчын[7].
Зноскі
- ↑ http://odysseus.culture.gr/h/4/eh430.jsp?obj_id=7914 Праверана 31 кастрычніка 2016.
- ↑ Corridor with the copy of the “Prince of the Lilies Fresco”
- ↑ а б Maria Shaw, The Priest-King Fresco from Knossos: Man, Woman, Priest, King, or Someone Else?
- ↑ Tinsley, B. Reconstructing Western Civilization: Irreverant Essays on Antiquity. — Selinsgrove: Susquehanna University Press, 2006. — P. 339.
- ↑ Hood, S. The Arts in Prehistoric Greece. — London: Penguin Books, 1978. P. 75—76.
- ↑ Peter Kienzle, Conservation and Reconstruction at the Palace of Minos at Knossos
- ↑ Peter Turchin, Reconstructing the Past: the “Prince of the Lilies” and the “Minoan Peace”(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2022. Праверана 28 лютага 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прынц з лілеямі
- The “Prince of the Lilies” — Heraklion Archaeological Museum