Пры апазнанні – затрымаць

«Пры апазнанні — затрымаць» — аповесць беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі (1983). Складаецца з дваццаці трох раздзелаў. Кніга прысвечана беларускаму паэту Францішку Багушэвічу.

Пры апазнанні – затрымаць
Пры апазнанні – затрымаць
Аўтар Васіль Хомчанка
Жанр Аповесць
Мова арыгінала беларуская

СюжэтПравіць

Судовы следчы Францішак Багушэвіч са сваім памочнікам Патапенка займаецца раскрыццём злачынстваў у невялікім горадзе і найбліжэйшых вёсках. Аднойчы, расследуючы прычыны злачынства, якое ўсе прынялі за падпал, Багушэвіч натыкаецца на доказы болей сур'ёзнай справы. Паслядоўна следчы разумее, што ў горадзе хаваецца стваральнік бомбаў, які працуе на рэвалюцыянераў. Ідучы па слядах злачынца, Францішак даведваецца, што злодзей ёсць ніхто іншы, як Сяргей Сілаеў, вядомы ў горадзе ў якасці пана Сакалоўскага. Ён даўні знаёмы следчага, выратаваўшы жыццё Багушэвіча шмат гадоў назад, у час паўстання 1863—1864 гадоў. Следчы прабуе выратаваць Сяргея, якога ўжо здрадзілі і за якім ідуць жандары. Сілаеў, які сабраўся ажаніцца ў гэты дзень на сваёй каханай Ноне, вымушаны ўцякаць. Але па дарозе ён сустракае пераследнікаў. Тыя ў рашучы момант страляюць ў Нону, з-за чаго Сяргей вымушаны вярнуцца. Яго хапаюць жандары, Нону ўвозяць у бальніцу, а Багушэвіч з гора напіваецца.