Прэм’ер-міністр Ізраіля
Прэм’ер-міністр Ізраіля (іўр.: ראש ממשלת ישראל) — дзяржаўная пасада, якая існуе з моманту аб’яўлення незалежнасці ў 1948 годзе па цяперашні час.
Прэм’ер-міністр Ізраіля | |
---|---|
Пасаду займае Біньямін Нетаньяху | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Яго Эксцэленцыя |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Бейт-Агіён[d] |
Прызначаецца | Прэзідэнт Ізраіля |
Пасада з’явілася | 14 мая 1948 |
gov.il/he/departm… (іўрыт) (англ.) (ар.) |
Прэм’ер-міністр Ізраіля — кіраўнік урада.[1] У адпаведнасці з асноўным законам «Аб урадзе» , Прэзідэнт Ізраіля, на працягу сямі дзён пасля заканчэння выбараў у Кнэсет, пасля кансультацый з лідарамі палітычных партый , якія атрымалі прадстаўніцтва, даручае фармаванне ўрада аднаму з чальцоў Кнэсета, як правіла лідару фракцыі, якая атрымала большасць месцаў у парламенце. Кандыдат фарміруе ўрадавую кааліцыю ў Кнэсеце, прадстаўляе свой варыянт складу кабінета, і, у выпадку атрымання вотуму даверу, становіцца кіраўніком урада. У перыяд 1996—2001 гадоў прэм’ер-міністр абіраўся грамадзянамі напрамую, выбары кіраўніка ўрада праходзілі паралельна з парламенцкімі.
Зноскі
- ↑ IG.com Pay Check . IG. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2018. Праверана 1 чэрвеня 2021.
Спасылкі
правіцьПрэм’ер-міністр Ізраіля на Вікісховішчы |