Пулкаўскі мерыдыян

Пулкаўскі мерыдыян — мерыдыян, які праходзіць праз цэнтр Круглай залы галоўнага будынка Пулкаўскай абсерваторыі і размешчаны за 30°19’34" на ўсход ад Грынвіцкага мерыдыяна. Да пачатку XX стагоддзя выкарыстоўваўся ў якасці нулявога мерыдыяна для адліку геаграфічнай даўгаты на картах Расійскай імперыі.

Бронзавы знак у пункце адліку Пулкаўскага мерыдыяна. Круглая зала Пулкаўскай абсерваторыі

Літаратура

правіць
  • Пу́лковский меридиа́н // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 523. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.