Пунсовыя ветразі (свята выпускнікоў)

«Пунсовыя ветразі» — савецкае і расійскае свята выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ, якое адзначаецца ў Санкт-Пецярбургу штогод, як правіла, у бліжэйшую да самай светлай белай ночы суботу (арыентыровачна 18—27 чэрвеня, за выключэннем 22 чэрвеня).

Упершыню свята адбылося ў Ленінградзе 28 чэрвеня 1968 г. па ініцыятыве саміх выпускнікоў. Першае афіцыйнае свята прайшло праз год, у 1969 годзе. У 1979 годзе правядзенне ўрачыстасцей было спынена, з 2005 года — адноўлена. Арганізатарамі адроджанага свята выступілі банк «Расія», урад Пецярбурга і «Пяты канал».

Білеты на «Пунсовыя ветразі» набыць нельга, наведаць імпрэзу могуць толькі выпускнікі і іх блізкія па спецыяльных запрашэннях

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1