Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы (Мінск)

Мінск

Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы  — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Праходзіць над праспектам Пераможцаў. Па пуцеправодзе праходзіць Арлоўская вуліца[1].

Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы
Minsk Orlovskaya Street 1.jpg
Каардынаты: 53°55′45″ пн. ш. 27°30′52″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае праспект Пераможцаў
Месца размяшчэння г. Мінск, Беларусь
Канструкцыя
Тып канструкцыі рамны
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 3
Агульная даўжыня 104 м
Шырыня моста 36 м
Палос руху 6
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1978

ГісторыяПравіць

Пуцеправод пабудаваны ў 1978 годзе. Канструкцыя рамнага тыпу. Мае 3 пралёты, даўжыня складае 104 м, шырыня 36 м[1]. У 2002 годзе на пуцеправодзе праведзены капітальны рамонт[2], у 2016 г. маштабны бягучы рамонт.

У студзені 2020 года быў заўважаны прагін крайніх бэлек. Спецыялісты выявілі расколіны ў канструкцыі бэлек, рух транспарту па крайніх палосах на пуцеправодзе закрылі і паставілі падпоркі. Па выніках маніторынгу высвятлілася, што пуцеправод патрабуе рамонту. Уся пралётная канструкцыя і верхнія часткі апор былі дэмантаваны. Пасля гэтага апоры ўзмацнілі, зрабілі новыя пралёты і маставое палатно. Архітэктурнае аблічча пуцеправода, у т.л. парэнчавая агароджы і тумбы з ліхтарамі, выкананыя раней, былі захаваны[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Путепроводы // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.
  2. 2,0 2,1 Ремонт путепровода на пересечении Орловской и Победителей начнется в июле. 08:50 25.05.2020

СпасылкіПравіць