Пушкінскі раён (Санкт-Пецярбург)

раён Санкт-Пецярбурга, Расія

Пушкінскі раён (руск.: Пу́шкинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Санкт-Пецярбурга, размешчаная ў паўднёвай частцы горада. Сваю назву раён атрымаў па месцазнаходжанні адміністрацыйнага цэнтра, горада Пушкіна, які таксама з’яўляецца і найбуйнейшым яго населеным пунктам. Сам раён займае тэрыторыю ў 239,95 км², саступаючы па плошчы толькі Курортнаму раёну.

Пушкінскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 5 чэрвеня 1938
Насельніцтва
  • 263 732 чал. (2023)[1]
Плошча
  • 240,326 км²
Пушкінскі раён на карце
Паштовыя індэксы 196000–196999
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пушкінскі раён утвораны 5 чэрвеня 1938 года ў выніку рэарганізацыі гарадскога савета ў горадзе Пушкіне ў раённы савет з непасрэдным падпарадкаваннем Ленгарсавету. 25 ліпеня 1953 года пасля скасавання Паўлаўскага раёна Ленінградскай вобласці Кузьмінскі, Маскоўска-Славянскі, Цярлеўскі сельсаветы былі перададзеныя ў падпарадкаванне Пушкінскаму райсавету. 21 чэрвеня 1958 года быў утвораны рабочы пасёлак Шушары з падначаленнем Пушкінскаму райсавету, Маскоўска-Славянскі сельсавет ліквідаваны. 26 сакавіка 1959 года горад Паўлаўск перададзены ў падпарадкаванне Пушкінскаму райсавету. 2 красавіка 1959 года былі ўтвораны рабочыя пасёлкі Аляксандраўская і Цярлева з падначаленнем Пушкінскаму райсавету.

У 1995 годзе на тэрыторыі горада Паўлаўск утвораны самастойны Паўлаўскі раён Санкт-Пецярбурга. У 2005 годзе тэрыторыя Паўлаўскага раёна была зноў уключана ў склад Пушкінскага раёна.

  1. https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282Росстат, 2023.