Карэн Патрысія (Пэт) Спурджын (англ.: Karen Patricia "Pat" Spurgin, пазней — Пітні, англ.: Pitney; нар. 10 жніўня 1965) — амерыканская спартсменка, алімпійская чэмпіёнка 1984 года ў стральбе з вінтоўкі.

Пэт Пітні
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя стралковы спорт
Нарадзілася 10 жніўня 1965(1965-08-10) (58 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 183 см[1]
Вага 79 кг[1]

Нарадзілася ў горадзе Білінгс (штат Мантана), ЗША. Цяпер пражывае ў горадзе Фэрбанкс (штат Аляска). На летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года ў Лос-Анджэлесе заваявала залаты медаль. Ва ўзросце 18 гадоў, студэнткай Дзяржаўнага Універсітэта Мюрэя (штат Кентукі), яна стала першай алімпійскай чэмпіёнкай у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод жанчын.

У якасці валанцёра Пэт Пітні амаль 20 гадоў працавала памочнікам трэнера каманды «Alaska Nanooks» з Універсітэта Аляскі ў Фэрбанксе. З 1994 года каманда ўніверсітэта 9 раз перамагла ў прэстыжных спаборніцтвах па стральбе — NCAA Rifle Championship. У горадзе Мюрэй (штат Кентукі) знаходзіцца стрэльбішча, названае ў гонар знакамітай спартсменкі Пэт Спурджын.

Зноскі