Пясчанка (крыніца)

Пясчанка — крыніца ў г. Сянно Віцебскай вобласці. Крыніца размешчана на захад ад дарогі Р25, каля магазіна па вуліцы К. Маркса. Да гідралагічнага помніка пракладзена пешаходная дарожка. Побач знаходзіцца вуліца Пясчанка. Верагодна ад яе крыніца атрымала назву.

Пясчанка
Размяшчэнне г. Сянно, Віцебская вобласць
physical
Пясчанка
Пясчанка

Апісанне правіць

Статус гідралагічнага помніка мясцовага значэння крыніца «Пясчанка» атрымала ў 1992 годзе згодна з рашэннем Сенненскага райвыканкама.

На той момант прылеглая да вытоку тэрыторыя зарасла кустамі і мела непрывабны від. З цягам часу пры фінансаванні раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачалося добраўпарадкаванне крыніцы. У 2016 годзе была ўстаноўлена купальня.

Мяжой помніка прыроды з’яўляецца зона 13,99 м па перыметры ад крыніцы. Плошча — 11 м2.

Побач з помнікам прыроды была пабудавана купель Святой Троіцы. Крыніца папаўняе невялікую рэчку Каменку, якая звязвае Сенненскае і Рахальскае азёры[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Прахалода «Пясчанкі» / падрыхт. С. Кавалеўскі // Витебские вести. — 2016. — 24 сент. — С. 6.