Пяты элемент

гандлёвая сетка Беларусі

«Пяты элемент» — беларуская сетка крам бытавой тэхнікі і электронікі. Станам на лістапад 2019 года — найбуйнейшая ў краіне па ліку крам гандлёвая сетка (61 крама).

ЗАТ «Патыё»
Тып закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1994
Размяшчэнне
Галіна рознічны гандаль і аптовы гандаль[d]
Прадукцыя бытавая тэхніка, камп'ютарная тэхніка[d] і спажывецкая электроніка[d]
Дэвіз Аргументов наших пять — приходите к нам опять
Сайт 5element.by

Гісторыя правіць

1994 правіць

Першая рознічная крама была адчынена ў Мінску на вул. Кульман. Працяглы час была вядома як крама BOSCH.

2005 правіць

Адкрылася другая крама — у Мінску на праспекце Незалежнасці, вядомая як Sony, а таксама трэцяя — у Гродне, вядомая як Samsung.

2006 правіць

Адкрыццё крамы ў Магілёве адбываецца ўжо пад гандлёвай маркай «Пяты элемент». Упершыню ў Беларусі ў крамах гэтай сеткі быў рэалізаваны продаж бытавой тэхнікі ў растэрміноўку без пераплаты.

2007 правіць

Адкрыццё крамы ў Бабруйску.

2008 правіць

Адкрываецца 8 крам у Оршы, Пінску, Маладзечне, Полацку, Брэсце, Гродне, Салігорску, Наваполацку. «Пяты элемент» становіцца афіцыйным прадстаўніком беларускіх заводаў «Атлант», «Гарызонт», «Віцязь», «Гефест».

2009 правіць

Адкрываецца 3 крамы ў Гомелі, Жлобіне, Баранавічах, а таксама 2 новыя крамы ў Мінску на вуліцы Маякоўскага і праспекце Дзяржынскага.

2010 правіць

Адкрываецца пятая крама ў Мінску на вуліцы Адзінцова, другая крама ў Магілёве і Гомелі, а таксама крамы ў Віцебску і Барысаве.

Усенародным і адкрытым галасаваннем на партале Interfax.by сетка крам «5 элемент» прызнаная сеткай № 1 сярод крам бытавой тэхнікі.

2011 правіць

Сумесна з вядомай еўрапейскай кансалтынгавай кампаніяй «Пяты элемент» пачаў рэалізацыю праектаў рэстайлінгу гандлёвай маркі і пабудовы «ідэальных» крам электронікі і бытавой тэхнікі. Адбываецца 4 адкрыцця крам у новым фармаце — у Віцебску, Полацку, Брэсце і Мінску. У кампаніі з’яўляецца свой ​​Сэрвісны цэнтр і новы лагатып.

2012 правіць

З адкрыццём новых крам у Лідзе, Гродне, Гомелі і Кобрыне сетка налічвала 29 крам.

Крыніцы правіць