Пяхотны снайпер
Пяхотны снайпер (англ.: Designated marksman, марксман) — спецыяліст па дакладнай стральбе, трапны стралок на малой і сярэдняй дыстанцыях[1]. Асноўнае яго адрозненне ад звычайнага снайпера складаецца ў тым, што марксман, як правіла, з'яўляецца арганічнай часткай свайго падраздзялення, у той час як снайпер працуе звычайна ў адзіночку ці з іншымі снайперамі. У вайсковых падраздзяленнях задачай такіх снайпераў з'яўляецца павышэнне далёкасці вядзення агню атрада, на адлегласцях якія перавышаюць дыстанцыю стандартнай зброі стралкоў падраздзялення. Часам такога стралка называюць называюць «англ.: sharpshooter» — трапны стралок.