Пётр Аляксеевіч Грацыянаў

беларускі вучоны ў галіне санітарыі

Пётр Аляксеевіч Грацыянаў (12 чэрвеня 1855, Горкі — 1918) — беларускі вучоны ў галіне санітарыі[1].

Пётр Аляксеевіч Грацыянаў
Дата нараджэння 12 (24) чэрвеня 1855
Месца нараджэння
Дата смерці 1918
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера санітарыя[d]
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Сям’яПравіць

Нарадзіўся ў сям’і дзяка Аляксея Андрэевіча Грацыянава ў Ніжагародскай губерні. Маці — Вера Аляксееўна Грацыянава. Яго дзед, Андрэй Пятровіч Грацыянаў, таксама быў дзячком.

Брат Мікалай[2] таксама быў урачом[3] (1855[4]—1913) і вядомым грамадскім дзеячам у Ніжнім Ноўгарадзе[5]. Малодшы брат Аляксандр(руск.) бел. таксама меў медыцынскую адукацыю, але зрабіў палітычную і грамадскую кар’еру.

Прафесійная дзейнасцьПравіць

Скончыў Медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу ў 1880 годзе[1]. Урач сельскага ўрачэбнага ўчастка ў Беларусі (1888-90), першы санітарны ўрач Мінска і галоўны ўрач інфекцыйнага шпіталя (1891—1903)[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Распрацаваў методыку рэгістрацыі інфекцыйных хвароб і іх шпітальнага лячэння[1]. Пры яго ўдзеле ў Мінску адкрыты шпіталь для лячэння інфекцыйных хворых (1891) і медыка-статыстычнае бюро (1899)[1]. Аўтар працы «Нарыс урачэбна-санітарнай арганізацыі рускіх гарадоў» (1899)[1], у якой упершыню апісаў санітарны стан гарадоў; санітарна-гігіенічныя і санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на тэрыторыі Расійскай імперыі; прывёў звесткі пра развіцці і арганізацыі санітарных спраў (пастаянныя санітарныя камісіі, санітарныя лекары, медыка-статыстычныя бюро, дэзінфекцыйныя камеры і г. д.).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Грацианов Пётр Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
  2. Грацианов, Николай Алексеевич (доктор медицины ; 1855—1913) (руск.) 
  3. Панкратов, В. М. Из среды народников. — Арзамас., 2013. — 72 с. — ISBN 978-5-9927-0074-9.
  4. Верагодна, Мікалай і Пётр нарадзіліся адначасова, але крыніцы падаюць нерэальную розніцу паміж імі ў месяц: 24.6 і 21.5, магчыма, такая сітуацыя стварылася з-за несутыкненняў дат у старым і новым стылі
  5. ГРАЦИАНОВ НИКОЛАЙ АЛЕКСЕЕВИЧ (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011.
  • Грацыянаў Петр Аляксеевіч// Беларуская савецкая энцыклапедыя: у 12 т. / Рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1971. — Т. 4. — С. 7
  • Крючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Г. Р. Крючок. — Минск : Беларусь, 1976. — С. 119, 120,

190, 191.