Пазін

(Пасля перасылкі з Пізіна)

Пазін (харв.: Pazin, італ.: Pisino, ням.: Mitterburg) — горад у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя.

Пазін
харв.: Pazin
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 139,1 км²[1]
  • 15,8 км²[1]
Вышыня цэнтра
277 м
Насельніцтва
  • 8 279 чал. (31 жніўня 2021)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
052
Паштовыя індэксы
52000[3]
Афіцыйны сайт
pazin.hr (харв.)
Пазін на карце Харватыі
Пазін (Харватыя)
Пазін
Пазін (Харватыя)
Пазін

Агульныя звесткі

правіць

Сталіца харвацкай правінцыі Істрыя, нягледзячы на тое, што ён далёка не самы вялікі горад паўвострава. Шмат у чым сталічны статус Пазіна тлумачыцца тым, што гэта адзіны буйны горад паўвострава, размешчаны ў яго цэнтры, значна аддалены ад марскога ўзбярэжжа.

Знаходзіцца на скрыжаванні вядучых праз горную частку паўвострава аўтамабільных дарог Порач — Рыека і Пула — Пазін. Горад звязаны рэгулярным аўтобусным маршрутам з Пулай, іншымі істрыйскімі гарадамі, а таксама з Рыекай і праз яго з астатняй Харватыяй.

Славутасці

правіць
 
Краявід Пазіна
  • Замак (Kaštel) — пабудаваны ў X стагоддзі, цалкам перабудаваны ў XV—XVI ст. Часткова разабраны ў XIX стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны ператворнаы ў музей.
  • Царква Св. Мікалая — гатычная царква (1443 год).
  • Францысканская царква XV ст. Цяпер у будынку знаходзіцца музей сярэдневяковых карцін, скульптур, а таксама стардаўніх глагалічных манускрыптаў.
  • Пазінская пячора — побач з горадам. Знойдзена ў 1896 годзе.

Зноскі

Спасылкі

правіць