Пінежскі раён

муніцыпальны раён у Архангельскай вобласці Расіі

Пінежскі раён (руск.: Пи́нежский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Пінежскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 21 996 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Плошча
  • 32 100 км²
Пінежскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Карпагары.

Геаграфія правіць

Пінежскі раён адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы і размешчаны на ўсходзе мацерыковай часткі Архангельскай вобласці, плошча яго тэрыторыі — 32120 км². Мяжуе на захадзе з Халмагорскім раёнам, на паўночным захадзе з Прыморскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Вінаградаўскім раёнам, на поўначы з Мезенскім раёнам, на паўночным усходзе з Лешуконскім раёнам, на поўдні з Верхнетаемскім раёнам, на ўсходзе з Удорскім раёнам Рэспублікі Комі. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Пінежскі запаведнік, 7 заказнікаў (Дзвінска-Пінежскі, Кулойскі, Манастырскі, Сурскі, Жалезныя вароты, Пучкомскі, Вяркольскі) і 4 помнікі прыроды. Асноўныя карысныя выкапні: гліны цагляныя, торф, мінеральныя воды. Найбуйнейшыя рэкі раёна: Пінега, Сотка (Кулой), Олма, Кёлда, Выя, Юла і інш.

Заўвагі правіць