Піраміда Аменемхета I

Піраміда Аменемхета I была пабудавана ў Старажытным Егіпце як пахавальня для фараона Аменемхета I і размешчана на заходнім беразе Ніла, каля горада Сакары і прыкладна ў 50 км на поўдзень ад Каіра, тут размяшчалася старажытная рэзідэнцыя і некропаль першых двух кіраўнікоў XII дынастыі. Аменемхет I заснаваў новую рэзідэнцыю, недалёка ад сучаснай вёскі Лішт. У перыяд ранняга сярэдняга царства сталіца была перанесена з Мемфіса у Фівы, да першага фараона з XII дынастыі.


Піраміда Аменемхет I
Егіпецкая назва
Піраміда Аменемхет I
Звесткі
Месцазнаходжанне Лішт
Заказчык Аменемхет I
Першапачатковая
вышыня
84 м м
Сённяшняя вышыня 55 м м
Нахіл 54°27'
Піраміды-спадарожніцы
Піраміды царыц 9

Французскі егіптолаг Масперо першым вывучыў піраміду Аменемхета I у 1882, некропаль у далейшым вывучаўся французскім Інстытутам Усходняй археалогіі ў 1884—1885 гадах. У пачатку 20-га стагоддзя тут жа праводзіліся раскопкі амерыканскай экспедыцыяй Метраполітэн-музея Нью-Ёрка, які працягвае праводзіць іх і ў наш час.

Археалагічныя звесткі сведчаць пра тое, што Аменемхет I пачаў будаваць сваю піраміду ў Фівах, але па невядомых прычынах змяніў месца будаўніцтва і перанёс яго непадалёк ад сучаснай вёскі Лішт. Піраміда пасля завяршэння будаўніцтва паднялася на вышыню 55 м, з даўжынёй асновы 83 м і нахілам у 54 градусы. Ядро піраміды было зроблена з невялікіх грубых блокаў мясцовага вапняку з рыхлай засыпкай з пяску, смецця, гразі і цэглы. Некаторыя з блокаў вапняку, знойдзеных у пірамідзе, былі ўзяты з іншых пірамід: Хуфу, Хефрэна, Унаса і Пепі II (ці, магчыма, Пепі I). Унутры піраміды маецца нахілены ход з гранітных блокаў і пахаванне на ўзроўні зямлі. У цэлым будаўніцтва піраміды было простым, і ад яе мала што засталося на сённяшні дзень.

Ніводнай з экспедыцый не ўдалося паспяхова даследаваць унутраныя праходы піраміды з-за затаплення грунтавымі водамі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць