Пітфей (Пітэй, стар.-грэч.: Πιτθεύς) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] Сын Пелопа[2] і Гіпадаміі. Цар Трэзена. Бацька Эфры[3] Згаданы ў «Іліядзе» як Пітэй (III 144).

Пітфей злучыў насельніцтва гарадоў Гіперыі і Антыі ў адзін горад і назваў яго па імі брата Трэзенам[4]. Яго надмагільны помнік у Трэзене, там тры троны: Пітфей і яшчэ двое суддзяў[5]. Карыстаўся славай найразумнага і наймудрага мужа[6]. Вучыў красамоўству, яго кнігу выдаў адзін эпідаўрыец[5]. Узвёў ахвярнік Фемід, храм Апалона Феарыя[7]. У Афінах быў дэм Пітфей[8].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.316
  2. Еўрыпід. Медэя 685
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 15, 7; Э I 23; II 10
  4. Паўсаній. Апісанне Элады II 30, 9
  5. а б Паўсаній. Апісанне Элады II 31, 3
  6. Плутарх. Тэсей 3
  7. Паўсаній. Апісанне Элады II 31, 5-6
  8. Платон. Еўтыфран 2b