Рабіна Набанджа (англ.: Robinah Nabbanja; нар. 17 снежня 1969, Уганда) — угандыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, педагог. Прэм’ер-міністр Уганды з 21 чэрвеня 2021 года. Першая жанчына — прэм’ер-міністр Уганды.

Рабіна Набанджа
Member of the Parliament of Uganda[d]
з 2011
Prime Minister of Uganda[d]
з 21 чэрвеня 2021
Папярэднік Ruhakana Rugunda[d]
Нараджэнне 17 снежня 1969(1969-12-17)[1] (54 гады)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

З 1993 па 1996 год Рабіна Набанджа працавала школьным настаўнікам у сярэдняй школе мучанікаў Уганды Какуміра. З 1998 па 2001 год яна займала пасаду акруговага дарадцы, прадстаўляючы акругу Нкука, якая ў той час называлася Кібаале. У гэты перыяд яна адначасова працавала сакратаром акругі па ахове здароўя, гендэрных пытаннях і грамадскіх службах.

З 2001 па 2010 працавала пастаянным акруговым камісарам у акругах Паліса, Бусія і Будака. У 2011 годзе яна далучылася да выбарчай палітыкі Уганды, паспяхова ўдзельнічаючы ў выбарах жанчын-прадстаўнікоў акругі Кібаале ў 9-м скліканні (2011—2016). Калі ў 2016 годзе быў створаны раён Какуміра, яна балатавалася ў жаночую выбарчую акругу ў новым раёне і зноў атрымала перамогу.

У выніку перастановак у кабінеце міністраў 14 снежня 2019 года Робіна Набанджа была прызначаная дзяржаўным міністрам аховы здароўя па агульных пытаннях. Пасля зацвярджэння парламентам 13 студзеня 2020 года была прыведзена да прысягі. Працавала на гэтай пасадзе да 3 мая 2021 г.

У кабінеце, сфарміраваным 8 чэрвеня 2021 г., Рабіна Набанджа была прызначаная прэм’ер-міністрам кабінета, які складаецца з 82 сябраў.

Адначасова з’яўляецца абраным членам парламента ад жаночай акругі Какуміра ў 10-м скліканні (2016—2021) 11-м скліканні (2021—2026).

Зноскі

Спасылкі

правіць