Рагатын

(Пасля перасылкі з Рагацін)

Рагатын (укр.: Рогатин) — горад ва Украіне у гісторыка-этнаграфічнай вобласці Аполле (уласна Рагатынскім Аполлі), над ракой Гнілы Ліпай, цэнтр Рагатынскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Рагатынскага раёна. Размешчаны за 61 км ад Iвана-Франкоўска, за 69 км ад Львова (аўтадарога Н09), за 30 км ад Беражанаў (аўтадарога М12, E50).

Горад
Рагатын
укр.: Рогатин
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Statue of Roksolana in downtown Rohatyn.JPG
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 9 км²
Вышыня цэнтра
255 м
Насельніцтва
8097 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3435
Паштовы індэкс
77004
Афіцыйны сайт
Рагатын на карце Украіны ±
Рагатын (Украіна)
Рагатын
Рагатын (Івана-Франкоўская вобласць)
Рагатын

НазваПравіць

Паходжанне назвы горада невядома. Паводле падання, князь Яраслаў Осмамысл узяў з сабой на паляванне жонку, яна заблукала і сутрэла вялікага аленя вогненнай масці, пабегла за ім, алень знік, але яна выйшла да князя і дружыннікаў. На месцы, дзе жанчына сустрэла аленя, пабудавалі церам вакол якога і паўстаў горад. Яшчэ адно паданне пра княжыча Рогa, які пабудаваў на гэтым месцы горад (паставіў тын), так быццам атрымалася - Рогa-тын.

НасельнiцтваПравіць

  • 1765—539 чал.
  • 1857— 5101 чал.
  • 1890— 5616 чал.
  • 1910— 7664 чал.
  • 1921— 5736 чал.
  • 1990— 9300 чал.

ГiсторыяПравіць

  • 1184: першыя згадкі ў гістарычных крыніцах.
  • 1415: магдэбурскае права.

Паводле аднаго з паданняў, Раксалана, жонка султана Сулеймана І, вядома пад імем Хурам, дамаглася вялікага ўплыву на султана і такім чынам на палітыку Асманскай імперыі ў XVI ст., была захопленая татарамі ў 1520 годзе рагатынская дзяўчына Настасся (Аляксандра) Лісоўская. Пра гэта згадваў, у прыватнасці, Мiхалон Літвін у "Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян".

З 1772 па 1918 у складзе каралеўства Галіцыі і Ладамерыі уваходзіў у Аўстра-Венгерскую імперыю.

У 1910, 12 кастрычніка, тут у яўрэйскай сям’і дробнага гандляра нарадзіўся Натан Гланцберг — французскі кампазітар, аўтар інструментальнай музыкі для кіно, вядомы як аўтар песень Iдыт Пiяф.

З 14 лiстапада 1939 года ў складзе СССР. 2 лiпеня 1941 года ў горад увайшлi нямецкiя войскi. Вызвалены 23 лiпеня 1944 года. З 24 жнiўня 1991 года ў складзе незалежнай Украiны.

СлавутасцiПравіць

  • Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы
  • Царква Святога Духа; лічыцца, што тут служыў святаром Г. Лісоўскі, бацька Раксаланы.
  • Касцёл святога Мікалая (1666)

Вядомыя людзiПравіць

  • Іван Рагатынскi — муж князёўны Еўдакіі Андрэеўны, унучкі кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча. У 1431 годзе ўзначальваў абарону Алескага замка ад нападу князя Казіміра Мазавецкага
  • Пётр Багдан Грахоўскі — памешчык горада, Алескi стараста
  • Раксалана (Аляксандра Гаўрылаўна Лісоўская) — жонка султана Асманскай імперыі Сулеймана Пышнага, дачка святара з Рагатыну. У 1520 годзе палоненая падчас нападу на Рагацін крымскіх татар.
  • Іван Рагатынец  — брат і паплечнік Юрыя Раганынца
  • Юрый Рагатынец — заможны львоўскі мешчанін, важны дзеяч Львоўскага Успенскага брацтва, абаронец праваслаўя.
  • Уладзімір Балясы  — украінскі мастак, графік, ілюстратар, скульптар.
  • а. Іпаліт Дзяровіч  — настаяцель рагацінскі
  • Сільвестр Ігнатавіч Ярычэўскi  — украінскі пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч.
  • Іван Антонавіч Крушальніцкi — украінскі паэт, мастак, драматург, дэкаратар, мастацтвазнавец і літаратурны крытык

ГалерэяПравіць