Рагі (Слаўгарадскі раён)
Рагі́[2] (трансліт.: Rahi, руск.: Роги) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Вёска
Рагі
|
Назва
правіцьНазва вёскі паходзіць ад формы вясковых палявых абшараў у выглядзе рога[3].
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў пачатку XVIII стагоддзя ў складзе Навабыхаўскага графства, якое ў тыя часы належала Сапегам. З 1754 да канца XVIII стагоддзя Рагі знаходзіліся ў закладным уладанні ў віленскіх піяраў і складаліся з дзвюх частак: Вялікія Рагі і Малыя Рагі (Рагоўскі Прудок). Малыя Рагі мелі 38 двароў, 248 жыхароў, Вялікія Рагі — 85 двароў, 524 жыхары. У 1884 годзе ў в. Рагі 103 двары, у тым ліку 8 кравецкіх і 1 кавальскі, 590 жыхароў, хлебазапасны магазін, ветраны млын, карчма. У 1910 годзе ў Баханскай воласці Быхаўскага павета. У 1912 годзе аднакласная школа[3]. У 1924—1954 гадах цэнтр Рагоўскага сельсавета.
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ вёсцы дзейнічае крама[1].
Зноскі
- ↑ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 579.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх