Разбурэнне дамбы

Разбурэнне дамбы (плаціны) або прарыў дамбы — катастрафічны тып структурнага разбурэння, які характарызуецца раптоўным, хуткім і некантралюемым выкідам затрыманай вады ці імавернасцю такога некантралюемага выкіду. У перыяд з 2000 па 2009 гады ва ўсім свеце адбылося больш за 200 прыкметных правалаў плацін.

Згодна з міжнародным гуманітарным правам, дамбы лічацца «аб’ектамі, якія змяшчаюць небяспечныя сілы» з-за вялізнага ўздзеяння магчымага разбурэння на грамадзянскае насельніцтва і навакольнае асяроддзе. Аварыі на плацінах здараюцца адносна рэдка, але могуць прывесці да вялізнай шкоды і гібелі людзей, калі яны адбываюцца. У 1975 годзе аварыя на плаціне вадасховішча Банцяа  (укр.) і іншых плацін у правінцыі Хэнань, што ў Кітаі, прывяла да большай колькасці ахвяр, чым любая іншая аварыя плаціны ў гісторыі. Катастрофа забрала жыцці прыкладна 171 000 чалавек, а 11 мільёнаў чалавек страцілі свае дамы.

Заўвагі правіць