Размовы:Агонія ў садзе

Апошні каментар: 9 гадоў таму, ад удзельніка Павел Петро

Маленне аб чашы, на мой погляд, больш распаўсюджаная назва --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:48, 21 кастрычніка 2014 (FET)

У рускай традыцыі, у заходняй выкарыстоўваецца звычайна Агонія ў Гефсіманіі--Павел Петро (размовы) 10:52, 21 кастрычніка 2014 (FET)
Непазнавальная назва. Асабліва, калі ўлічыць, што агонія - гэта перадсмяротны стан арганізма, кананне. Думаю, трэба перанесці пад назву "Маленне аб чашы" ці "Гефсіманскае маленне". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:50, 21 кастрычніка 2014 (FET)
У беларускіх крыніцах па мастацтве і архітэктуры сустракаецца выключна Маленне аб чашы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:18, 21 кастрычніка 2014 (FET)
Нейкі недарэчны перанос. Артыкул пісаўся менавіта як Агонія ў Гефсіманіі, а не як Маленне аб чашы. Апошні тэрмін, я дакладна і не разумею. Наконт У беларускіх крыніцах па мастацтве і архітэктуры сустракаецца выключна Маленне аб чашы, то ў артыкуле ў раздзеле Мастацкія выявы няма ні адной выявы з назвай Маленне аб чашы. А наконт сцвярджэння, што агонія - гэта перадсмяротны стан арганізма, кананне, то вы цалкам правыя. Больш за тое, гэты тэрмін вельмі дакладна адлюстроўвае, што адбылося ў садзе. Кроплі крыві разам з потам сведчылі аб агоніі, яшчэ б крыху, і Ісус бы памёр. У гэтым была сутнасць пакут за грахі чалавецтва. Дарэчы, на крыжы, Ісус памёр ад душэўных пакут (лічыцца, ад разрыву сэрца), калі з сэрца пацякла разам з крывёй вада--Павел Петро (размовы) 13:04, 24 лістапада 2014 (MSK)Адказаць

А чаму артыкул быў перанесены без кансэнсусу? Гляжду на ілюстрацыі і выразна бачу маленне Ісуса і анёла з чашай --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:43, 16 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

А ён і першапачаткова быў перанесены без кансенсусу. А ілюстрацыі так і называюцца: Агонія ў садзе, што ў Эль Грэка, што і ў Беліні.--Павел Петро (размовы) 13:44, 16 студзеня 2015 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Агонія ў садзе».