Размовы:Багнет
Выбар тэрміну
правіцьІмпульсам да гэтага перакладу стала маё асабістае даследванне перакладаў англ. тэрміну bayonet на беларускую.
Шляхам даследавання разнастайных акадэмічных слоўнікаў і карпусоў тэкстаў я прыйшоў да высновы, што:
1. «Багнет» — тэрмін, які добра пасуе тэрміну для класу армейскай зброі bayonet, фіксуецца ў слоўніках Байкова-Некрашэвіча, сустракаецца ў карпусах.
Гэтае слова, напрыклад, выкарыстоўваў не адзін раз класік беларускай літаратуры У. Караткевіч: «Спадзістым частаколам ружавелі ўздзетыя ўгору багнеты, і ў іх адбіваўся агонь шматлікіх паходняў».
2. Слова «баянет» сустракаецца толькі ў слоўніку Крапівы, не фігуруе ў карпусах і, на маю думку, з’яўляецца запазычаннем з рас. мовы, што для слоўнікаў паважанага сп. К. Крапівы даволі характэрна.
3. Слова «байянет» з’яўляецца памылковым і не фігуруе нідзе.
4. Слова «штык» з’яўляецца даволі распаўсюджаным, часта сустракаецца ў літаратуры, але на мой погляд з’яўляецца больш шырокім функцыянальным тэрмінам, што я і адлюстроўваў пры напісанні артыкулаў.
5. Слова «штых» таксама даволі добра прыжылося ў беларускай мове, але згодна карпусам, «штык» усё ж больш папулярны ў літаратуры. У той жа час, гэта слова заслугоўвае таго, каб яго зафіксаваць у артыкуле як альтэрнатыву слову «штык».
6. Тэрмін «штык-нож» нібы прыжыўся, але назвы класаў багнетаў можна абмяркоўваць.