Размовы:Беларуская гравюра

Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка Uladz v
  • Нашто пісаць, што Ран і Галубок працавалі менавіта ў Віцебску? Ран у Віцебску вучыўся (пазней пераехаў у Мінск), Галубок жа жыў у Мінску, а база яго тэатра была ў Гомелі. Так, Галубок заязджаў у Віцебск, але бываць наездамі і працаваць у горадзе - розныя рэчы. Галубок больш вядомы як жывапісец-пейзажыст. Пра ягоныя эстампы нешта не даводзілася ані чуць, ані чытаць. Напрыклад, у сваіх 400-старонкавых мемуарах не прыгадвае пра тыражную графіку Галубка ягоны зяць мастак Яўген Ціхановіч (пра пейзажны жывапіс Галубка там даволі шмат): Ціхановіч, Яўген. Партрэт стагоддзя. Мінск, 2015. (У кнізе ёсць паказальнік імёнаў) --Uladz_v (размовы) 23:46, 28 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
  • Да ведама: спасылкі бітыя, бо замест "|" выкарыстоўваецца "/". Здаецца, што дастаткова памяняць дыяганальныя слэшы на вертыкальныя, каб яны запрацавалі. --Uladz_v (размовы) 23:48, 28 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
  • Што ў літаграфіі працавалі Хруцкі і Русецкі - піша гродзенскі прафесар А. Ляшчынскі, кніга «Основы графики» (2003), глава 4; рэкамендавана Міністэрствам адукацыі для вну. Ёсць ў сецыве. Так што ўсе прэтэнзіі да яго. Але думаю, прафесар не зусім у тэме, у Русецкага ёсць дзве віленскія і дзве беларускія акварэлі, па якім і былі зробляныя літаграфіі. Гл. Irena Tessaro-Kozimowa. Historia litografii warszawskiej (1973). У Русецкага графіцы поўна. С Віцебскам разбяруся, Рана пачытаў - цікава, раю напісаць Гарбаўца - пра яго неяк забыліся, жыў сабе ціха.--Ohlumon (размовы) 00:28, 30 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Дык адразу трэба спасылацца на крыніцу, а не на ГБМ, дзе такой інфармацыі няма. Міністэрству адукацыі Беларусі варта не верыць ува ўсім так адназначна ужо хаця б таму, што яно ставіць свой грыф нават на такую лухту, як творчасць Трашчанка. Па Хруцкім раю аднайменны альбом-каталог (Мінск, 1990). Пазнейшыя спецыялізаваныя публікацыі (у т.л. у выпушчаны НММ РБ альбом 2010 года) таксама нічога пра тыражную графіку Хруцкага не пішуць. Пішуць пра літаграфіі "Віленскага альбома", зробленыя рознымі літографамі ў розных месцах паводле жывапісных твораў Хруцкага. Што тычыцца Русецкага, то найбольш аўтарытэтная крыніца: Drėma, Vladas. Kanutas Ruseckas. Vilnius, 1996. У каталозе НББ не значыцца, але павінна быць у бібліятэцы НММ РБ. --Uladz_v (размовы) 22:44, 11 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
  • Галубок і эстамп, гэта таксама ў Ляшчынскага. Чаму я не павінен верыць загадчыку кафедры паважанага ўніверсітэта і Міністэрству адукацыі Беларусі? Вось гэты пасажыр, можаце яму напісаць, толькі не ў уласцівай вам манеры – правінцыйныя навуковыя работнікі людзі крыўдлівыя, пойдзе і павесіцца ў універсітэцкім сарціры, а вам потым жыць з гэтым. Бачыце, які ў яго трапяткі твар?--Ohlumon (размовы) 10:22, 30 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
  • Так, дзе спасылкі зляцелі, зноў паставіў. Ну, за спасылкамі па артыкулам не пабегаеш.Што яшчэ пан жадае? У мяне такое адчуванне, што я вам дапамагаю кандыдацкую рабіць.--Ohlumon (размовы) 15:41, 30 ліпеня 2017 (MSK)Адказаць
Пардон, але гэта я вам дапамагаю напісаны вамі артыкул фарматаваць. --Uladz_v (размовы) 22:36, 11 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Беларуская гравюра».