Размовы:Брагінскі раён

Апошні каментар: 3 гады таму, ад удзельніка Дамінік у тэме І колькі тых паркаў у Гарадзішчы?

Калі ўтвораны Брагінскі раён?

правіць

Спачатку было слушна – 8 снежня 1926 года. Аднак, праўкай Кондрашка ад 12 кастрычніка 2011 года дата заснавання зменена на памылковую райвыканкамаўскую, запазычаную ў сваю чаргу з Беларускай савецкай энцыклапедыі, – 1 верасня 1924 года. Брагінская воласць (не кажам пра часы ВКЛ) існавала ад 1860-х гг., а яе тэрытарыяльнае ўзбуйненне ў РСФСР нельга трактаваць, як утварэнне раёна. Добра, каб надалей у Вікіпедыі мы не "тапталіся на адным месцы". Але ж у Брагіне летась паспелі адсвяткаваць 95-гадовы юбілей раёна з адпаведнымі мерапрыемствамі. Што будуць рабіць у наступным годзе?... Прыкра.--Дамінік (размовы) 07:51, 19 верасня 2020 (+03)Адказаць

І колькі тых паркаў у Гарадзішчы?

правіць

На плошчы раёна помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст. у в. Тэльман, у 19 ст. закладзены Гарадзішчанскі парк.

1. Што і каму вядома пра які-небудзь парк XVIII ст. на Брагіншчыне? Ці не паведаміце?

2. Тэльман не вёска, а пасёлак; такую назву атрымаў былы двор Гарадзішча. У XIX ст. тут, паводле А. Ельскага (Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. – Warszawa, 1882. Т. III. S. 143), паўстаў мураваны палац паноў Ракіцкіх, руіны якога бачым і сёння. Верагодна, і парк закладзены Ракіцкімі, надалей, магчыма, рэканструяваны Прозарамі, а далей і Патонамі (хоць апошняе надта спрэчна)...--Дамінік (размовы) 17:43, 25 верасня 2020 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Брагінскі раён».