Размовы:Вішнявецкія

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка Дамінік у тэме Ці належалі Хойнікі князям Вішнявецкім?

Ці належалі Хойнікі князям Вішнявецкім?

правіць

На тэрыторыі сучаснай Беларусі Вішнявецкім належалі ў тым ліку Брагін, Столін, Хойнікі і Целяханы.

Хойнікі з Астраглядамі ад 1504 г., калі Вішнявецкія яшчэ не мелі аніякага дачынення да Брагіна, былі вылучаныя з Брагінскай воласці і падараваныя каралём Аляксандрам на вечныя часы за вайсковыя заслугі пану Сямёну Фёдаравічу Палазовічу (АGAD. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sign. 1. S. 3, 4, 104. На жаль, гэтая крыніца стала мне вядомая толькі ў лістападзе 2019 г.). Пазней яны паслядоўна належалі князям Любецкім, панам Харлінскім, Абрамовічу, Бразоўскім (Бжазоўскім), князям Шуйскім, панам Прозарам. І ніколі – князям Вішнявецкім (гл.: Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI–XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 12 – 18). З апошнімі ў Любецкіх і асабліва ў Харлінскіх нярэдкімі былі памежныя спрэчкі, прэтэнзіі. Як здараліся канфлікты паміж адміністратарам Хойніцкіх добраў Зыгмунтам Шукштай і застаўным уладальнікам большай часткі Брагінскага маёнтку Аляксандрам Антоніем Бандынэлі. А ў Шуйскіх яны працягваліся і з суджэнцамі Мнішкамі (Катарына Замойская, дачка Эльжбэты з Вішнявецкіх, была замужам за Міхалам Мнішкам), з Ракіцкімі, якія набылі Брагінскія добры ў 1750-х гг. -Дамінік (размовы) 21:58, 22 мая 2020 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Вішнявецкія».