Для «габрэяў» ёсць be-x-old. У СМІ, якія пішуць ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай мовы, гэтае слова (і многія іншыя з be-x-old) не ўжываецца. - Hard Sin 12:57, 3 жніўня 2010 (UTC)

Я з Вамі згодны. Але ёсць словы-качэўнікі. Як "выстава" ўжываецца замест "выстаўкі". Мы не стварылі новага артыкулу "Габрэі", а толькі перасылку на "Яўрэі". Калі строга судзіць, дык павінна быць толькі "Яўрэі".--178.122.176.4 13:02, 3 жніўня 2010 (UTC)
ОК, без праблем. - Hard Sin 13:26, 3 жніўня 2010 (UTC)
Дарэчы, энцыклапедычны даведнік «Народная культура Беларусі» прыводзіць як варыянты і «габрэі» і, нават, «жыды». Dalibor 15:06, 3 жніўня 2010 (UTC)
"Жыды на Беларусі: бытавыя штрыхі" (1919) З.Бядулі можна яшчэ прыгадаць, але будзьма трымацца сённяшніх рэалій. БЭ ў 18 тамах. Т.18, кн.1, С.316 дае выключна "Яўрэі". Мы таксама бярэм гэта за падмурак. Перасылку з "Габрэі" робім выключна з ужывання гэтага слова СМІ. --93.85.35.119 15:19, 3 жніўня 2010 (UTC)
Прабачце, але ж гэта таксама рэаліі сённяшнія — выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», 2002 год. Dalibor 15:55, 3 жніўня 2010 (UTC)
Што Вы прапануеце? --93.85.35.119 16:11, 3 жніўня 2010 (UTC)
Спадарства, пакідаем усё як ёсць. Асноўны артыкул - "Яўрэі", перасылка ідзе з "Габрэі" і "Жыды". --Krukouski (размовы) 16:13, 3 жніўня 2010 (UTC)
Болей памяркоўнасці. Перасылкі з варыянтаў-сінонімаў нікому не пашкодзяць, як і пазначэнне іх у артыкулах. А чытач будзе мець больш шанцаў знайсці тое, што яму трэба, а не сысці на тую ж «be-x-old». І гэта датычыцца не толькі гэтага артыкула, а становішча на нашай Вікі ўвогуле... Dalibor 16:22, 3 жніўня 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Габрэі».