Размовы:Кіслоты
Трасянказнаўцы, зазірайце ў слоўнік перад тым як ствараць артыкулы на паняцьці, якіх вы ня ведаеце. http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all&t=1&z=%D0%9A%D0%B8%D1%81%D0%BB%D0%BE%D1%82%D0%B0&x=0&y=0 А перад тым як пераносіць ізноў адкажыце сабе, калі ласка, якое беларускае слова заканчваецца на "ата". Dliauchuk 16:08, 23 Сакавік 2010 (UTC)
- Ну, напрыклад, хата, гарбата... А у слоўнікі то мы глядзім. А вы робіце пераносы, спасылаючыся, практычна, на адзін слоўнік. Dalibor 17:54, 23 Сакавік 2010
- 2 слоўніка. Глядзіце ўважлівей. Прыклады слушныя, але не да такой формы слова. Кіслата - гэта савецкае слова (адсыл да спадара Крапівы - правадыра саветчыны ў беларускую мову). Кіслы як якасьць - кісласць. Кіслы як хімічнае злучэньне - ці квас ці кісля. Слова нават не запазычанае - трасянізм на 100%, яго выкарыстаў тут чалавек, які гэтае слова на беларускай ніколі не ўжываў. Dliauchuk 19:20, 23 Сакавік 2010 (UTC)
- Па-першае, ніякіх "А...", бо тут ніхто нікаму нічога не вінен, таму, паніч, калі ласка дыхайце спакайней і трымайцеся ветлівасці ў паводзінах на людзях. Па-другое, паводле ўсіх пісаных і няпісаных звычаяў, цяжар аргументацыі ляжыць на баку, які ініцыяваў змены, т.б. на Вас, паніч. Па-трэцяе, гэтае пытанне Вы дашліце Коласу, Крапіве і Лукашанцу, а не тут мітынгуйце. Па-чацвёртае, калі на прыклады "ата", то думаю "прастата" ды "дурната" мусяць цалкам паніча задаволіць. Па-пятае, папярэджваю Вас, паніч, другі раз -- за вайну правак, наступнае папярэджанне будзе разам з блакіроўкай. --Максім Л. 17:58, 23 Сакавік 2010 (UTC)
- Прастата і дурната - ок. Кіслата - не. Падабаецца кіслата-якасьць замест кісласць - як паніч пажадае. У Коласа не пытаўся на гэты конт. Пытаньне яму даслаў - чакаю адказу. А Крапіве дасылайце самі. Прасьцей у be-x-old адпаведны артыкул стварыць. Той хто хоча - прачытае там. Dliauchuk 19:20, 23 Сакавік 2010 (UTC)
Адмяніў усе свае праўкі. Dliauchuk 19:30, 23 Сакавік 2010 (UTC)
Дадам напрыканцы. Спадар Крапіва in action:
1. щёлочь — луг м. // Расейска-беларускі медыцынскіх тэрмінаў 2. щёлочь — луг // Расейска-беларускі кароткі фізыялягічны 3. щёлочь хим. шчолач, -чы жен. // Расейска-беларускі (Крапіва) 4. луг — щёлочь // Беларуска-расейскі медыцынскіх тэрмінаў # луг — щёлок, щёлочный раствор // Беларуска-расейскі (Булыка) # луг м. — 1) луг; 2) щелок // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч) # луг — щёлок луг — луг // Беларуска-расейскі: міжмоўныя амонімы, паронімы і полісемія
Упэўнены, у be.wikipedia.org будзе шчолач. То ж Крапіва! -- dliauchuk
- Дарэчы, з прыведзенага Вамі варыянты Байкова-Некрашэвіча ды Булыкі — правільныя! А вось складальнікі іншых слоўнікаў (і гэта ў наш час сустракаецца нярэдка), перанеслі на гэтае слова іншае значэнне. Бо луг — гэта па-руску щелок, але ж щелок і щелоч — розныя рэчы. Dalibor 21:00, 23 Сакавік 2010 (UTC)
- Украінцы таксама перанесьлі, які і "Расейскія фармакалЯгічныя" спэцыялізаваныя слоўнікі разам з Булыкам http://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D1%83%D0%B3%D0%B8_%28%D1%85%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%8F%29 ? Палякі таксама? Калі так, то добра, воля ваша.
- А тое, што ёсьць розьніца паміж щелок і щелочь у расейскай мове (хутчэй за ўсё, зьявілася пазьней - але тут ня ведаю дакладна) - якім чынам гэта кранае беларускую?
- Ну і наконт правільнасьці варыянтаў Булыкі і Байкова-Некрашэвіча: слова щёлочь там, думаю, азначае тое ж самае, што і щёлок. Бо першага няма зусім - слоўнікі не спэцыялізаваныя.
- Беларускую кранае так, што щёлок гэта не щёлочь незалежна ад мовы, першы гэта вадзяны раствор другога або соляў -- наўмысна называць адным словам розныя рэчы проста глупства, нават па-беларуску. --Максім Л. 13:54, 25 Сакавік 2010 (UTC)
- # луг — щёлок, щёлочный раствор // Беларуска-расейскі (Булыка) - а гэта што тады? Калі щёлок - рошчына, то што тады щёлочный раствор? Рошчына з рошчыны? Глупства, нават па беларуску.
- Щёлок, а па-беларуску луг — гэта адвар попелу, ён сапраўды мае шчолачную рэакцыю, але ж забяспечваецца яна не наяўнасцю шчолачы, а гідролізам карбанату калію. А ўвогуле, па-мойму, можна напісаць у адпаведным артыкуле, што народная назва рэчыва вось гэткая (ці што нейкія аўтары/слоўнікі прапаноўвалі вось такую назву), ды, можа, зрабіць адпаведную перасылку... Dalibor 18:02, 25 Сакавік 2010 (UTC)
- Щёлок гэта вадзяны раствор щёлочи або солі, але не сама щёлочь, што тут няяснага. --Максім Л. 18:18, 25 Сакавік 2010 (UTC)
- # луг — щёлок, щёлочный раствор // Беларуска-расейскі (Булыка) - а гэта што тады? Калі щёлок - рошчына, то што тады щёлочный раствор? Рошчына з рошчыны? Глупства, нават па беларуску.
- Беларускую кранае так, што щёлок гэта не щёлочь незалежна ад мовы, першы гэта вадзяны раствор другога або соляў -- наўмысна называць адным словам розныя рэчы проста глупства, нават па-беларуску. --Максім Л. 13:54, 25 Сакавік 2010 (UTC)
Як кажуць, вольнаму воля, прыйшоў, аблаяў агульна і сам пакрыўдзіўся. А сабе на памяць, напр. чарната ці смаката, такія самыя прызнакі якасці, як дарэчы і дурната з прастатою. Чым кіслата не дагадзіла не зусім зразумела, але завадатар не абцяжарваў сябе аргументамі, апроч "расейска" і "фармакалЯгічых" слоўнікаў. --Максім Л. 20:43, 23 Сакавік 2010 (UTC)
- Слова прынятае савнаркамам нягледзячы на прапановы беларускага навуковага асяродзьдзя 20х гг. 20 ст. (гл. Кісларод). Да беларускай мовы мае дачыненьне толькі з пункту гледжаньня аматараў "рускіх" навуковых традыцыяў і перыяду СССР. Вось і ўсё. Калі падабаецца, то добра. Ну і яшчэ: згодны, ёсьць словы, якія сканчваюцца на "ата". Але зазірніце ў слоўнік Байкова-Некрашэвіча наконт "кіслота" - там будзе "кісласьць", як якасьць. Вось гэтым і не падабаецца "кіслата". Смаката - гэта зусім ня якасьць. "Смаката гэтае лусты хлеба выдатная" - глупства. "Хлеба пад'еў зараз. Смаката!" - слушна. Чарната - якасьць, і нават нежывых аб'ектаў. Сказаць нічога не магу. Але "кісласьць" у параўнаньні з "кіслатою" - рашайце самі што гучыць натуральней. "Кісласьць гэтых яблыкаў надзвычайная" - "Кіслата гэтых яблыкаў надзвычайная".
- І, дарэчы, слова "кіслата" мне не падабаецца так жа як і "чырваната" замест "чырвань".
- З гэтым усім да Лукашанца, як выйдзе новы акадэмічны слоўнік з падобнымі праўкамі, тады ўжо сюды, калі ласка. Бо, пакуль, слоўнік Байкова-Некрашэвіча ды прапановы 1920-х за норму не лічацца, мо яны і слушныя, але з гэтым не сюды -- азнаёмьцеся з асноўнымі правіламі Вікіпедыі. У "Смаката гэтае лусты хлеба выдатная" стылістычная памылка, вядома, што не падабаецца -- у школе лічаць грубую памылку. І далей таксама, ніхто так не кажа, пане, кажуць: "Гэтыя яблыкі вельмі/празмерана/незвычайна кіслыя", -- Вашыя прыклады надзвычай штучныя. Кіслата (нешта кіслае), смаката (нешта смачнае), незрамумела якую розніцу Вы бачыце. Што датычыць "кіслотнасць", па-мойму, вядзецца не пра кіслае, а пра наяўнасць кіслаты/кіслотаў -- "кісласць" (наогул, ці ёсць такое слова, бо цяжка ўявіць як можа быць ужытае ў гаворцы?) і "кіслотнасць" рэчы розныя па сэнсе. Чырванату, паніч, Вам ніхто не прапаноўваў, але паглядзіце ў Байкова-Некрашэвіча, які сэнс ў чырвані. Па-мойму, Вы скрозь блытаеце мяккае з пухнатым. --Максім Л. 13:36, 25 Сакавік 2010 (UTC)
- 1) # чырвань ж. — краснота, красный блеск // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч) 2) # алость — чырвань // Расейска-беларускі (Некрашэвіч-Байкоў) 3) # багрец — чырвань // Расейска-беларускі (Некрашэвіч-Байкоў) 4) # багровость, багряность — чырвань, барвістасьць // Расейска-беларускі (Некрашэвіч-Байкоў) . Ну і Булыку яшчэ: # чырвань — 1) краснота; 2) краска, румянец (прилив крови к лицу); 3) багрянец, багрец (багровый цвет) // Беларуска-расейскі (Булыка) . "Кіслата - нешта кіслае". То бок яблык можна назваць "кіслата". А нават калі так - то "кіслата" перастае быць якасьцю і становіцца клясаю аб'ектаў. :) А так на гэтым гаворку можна скончыць. Час губляць толькі (для абодвух бакоў).
- Калі яблык можна назваць смакатой, то і кіслатой таксама можна. Толькі не ўляўляў натуральных прыкладаў падобнага ужывання для абодвух словаў. Але вернемся да "кіслі", акадэмічныя слоўнікі: Кісля, ж. Закваска (СПЗБ, т.2); Кісля, ж. разм. Тое, што і кіслата (ТСБМ, т.2). Таму і праўда, няма чаго час губляць. --Максім Л. 18:39, 25 Сакавік 2010 (UTC)