Размовы:Кітайскае пісьмо

«нейкае значэнне, гэта значыць не толькі фанетычнае»

правіць

Мне здаецца, гэты выраз (кожнаму знаку прыпісана нейкае значэнне, гэта значыць не толькі фанетычнае) не зусім слушны. Кітайскае пісьмо першапачаткова передавала фанетыку і толькі фанетыку. І словы першапачаткова пісаліся менавіта фанетычна: калі значэнні не адрозніваліся вусна, то яны не адрозніваліся на пісьме. І семантычныя кампаненты дадавалі не таму, што хацелі ўдакладніць значэнне, а таму, што фанетыка перадавалася недакладна. Выпадкі штучнага раздзялення, вядома, былі (àn ← сярэднекіт. 'omH пісалася 暗 цёмны, 闇 прыхаваны, хоць гэта было адно слова), але іх адносна мала. Зразумела, у японцаў у іерогліфаў засталося у першую чаргу значэнне, але гэта толькі ў японцаў так... У кітайцаў жа дагэтуль захавалася лагічная сувязь з фанетыкай: 1 знак — 1 склад (калі 兒 не ўлічваць). Хтосьці (размовы) 15:29, 15 мая 2013 (UTC)

Вярнуцца да старонкі «Кітайскае пісьмо».