Размовы:Ян Казімір Сапега

Пакуль сюды, аб'яднаю.

Ян Казімір САПЕГА (? — люты 1730) — граф, ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1726). Староста бабруйскі, генеральны староста вялікапольскі (з 1707), вялікі гетман літоўскі (1708—1709).

Прымаў актыўны ўдзел у ваенных дзеяннях паміж партыямі Аўгуста II і Станіслава Ляшчынскага, быў прыхільнікам апошняга. Пасля Палтаўскай бітвы перайшоў на бок Аўгуста II, атрымаў амністыю, але пазней зноў спрабаваў выступіць супраць Аўгуста II. У 1720 г. звярнуўся да А. Д. Меншыкава з прапановай шлюбу свайго сына Пятра (25.1.1701-24.1.1771) і старэйшай дачкі Меншыкава Марыяй, атрымаў на гэта згоду. К. Я. Сапега абяцаў падтрымліваць дамаганні Меншыкава стальца Курляндскага герцагства, тымчасовага ленніка Рэчы Паспалітай. У 1721 г. Пётр Сапега прыбыў у Санкт-Пецярбург, быў прыязна прыняты пры двары імп. Кацярынай I, К. Я. Сапега прыбыў у Санкт-Пецярбург да дня заручын і атрымаў (10.3.1726) званне фельдмаршала, быў узнагароджаны ордэнам св. Андрэя Першазваннага, а П. Сапега атрымаў пасаду сапраўднага камергера, 12.3.1726 у прысутнасці імп. Кацярыны I адбыліся яго заручынамова Марыі Меншыкавай, Кацярына I падарыла жаніху і нявесце пярсцёнкі, якімі тыя абмяняліся. А. Меншыкаў абвясціў, што дае ў пасаг за дачкой 700 тыс. злотых (87 500 руб.), адначасова Кацярына I падарыла К. Я. Сапегу 100 тыс. руб. і некалькі вёсак у цэнтральных губернях Расіі і Ліфляндыі. 22.3.1726 г. К. Я. Сапега пакінуў Санкт-Пецярбург. Хутка па гэтым адносіны К. Я. Сапегі з Меншыкавым пагоршыліся, бо К. Я. Сапега не здолеў паўплываць на курляндскую арыстакратыю. Незадоўга перад смерцю Кацярыны I А. Меншыкаў скасаваў заручыны сваёй дачкі, плануючы выдаць Марыю за будучага імператара Пятра II.

Літаратура правіць

  • Сухарева О. В. Кто был кто в России от Петра I до Павла I. — Москва, 2005
Вярнуцца да старонкі «Ян Казімір Сапега».