Размовы пра шаблон:Музычныя інтэрвалы

Праўкі зрабіў у адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2 тамах: А.М.Булыка. --93.85.33.2 18:26, 16 верасня 2010 (UTC)

Трэба Секста, Септыма. --93.85.33.2 18:30, 16 верасня 2010 (UTC)

У мяне ўзнікае пытанне — чаму тэрцыя трэба пісаць праз э, а секста і септыма праз е? У адпаведнасці з якім правілам так трэба пісаць? Мне здаецца трэба пісаць або ўсё праз э, або ўсё праз е.
Калі ўзнікаюць пытанні, мы звяртаемся да слоўніка. (Гл. вышэй). Альбо чытаем правілы. Пасля р, ц, (не з т мяккага) і д, т пішацца толькі э: Тэрцыя, дэфіс, тэкст. Пасля астатніх зычных пішаццам е: секс, гейзер, кекс, а таксама СЕКСТА і СЕПТЫМА. Спадзяюся, я адказаў на Вашы пытанні. Буду рады бачыць Вашы новыя артыкулы. --178.122.166.134 16:30, 26 верасня 2010 (UTC)
Не зусім. У артыкуле Інтэрнэт напісана пра напісанне слова інтэрнэт (або інтэрнет) "Напісанне не замацаванае. Праз э пададзена, напрыклад, у «Слоўніку іншамоўных слоў» пад рэд. Булыкі.". Чаму тут у слоўніку дадзены варыянт, у якім пішацца інтэрнэт, калі па правілу трэба пісаць праз е?
Інтэрнэт або інтэрнет, так, мажлівыя два варыянты. Пра словы "Секта" і "Септыма" я ўсё растлумачыў. "Вікіпедыя" - не ўрокі беларускай мовы. --178.122.166.134 19:13, 26 верасня 2010 (UTC)
Аднак паводле новых правілаў 2008 года ў многіх словах, у якіх пісалася е цяпер пішацца э ў адпаведнасці з фанетытычным прынцыпам. Напрыклад: сэрвіс, рэзюмэ, экзэмпляр, тунэль замест сервіс, рэзюме, экземпляр, тунель. Тады секста і септыма таксама павінны пісацца праз э ў адпаведнасці з вымаўленнем. Акрамя гэтага і раней было шмат выключэнняў: капэла, бэта, пенснэ, турнэ і г. д. У новай рэдакцыі правілаў сказана: "3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е." Таму сэкста і сэптыма пішуцца прз э.
Вярнуцца да старонкі «Музычныя інтэрвалы».