Размовы пра шаблон:Userbox/Herb Polski-3

Размовы пра шаблон:Польскую мову - у 3 дзяржаўную! правіць

Яшчэ чаго, толькі польскай мовы нам не хапала! БЕЛАРУСКАЯ — АДЗІНАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ МОВА! --Jan (Размовы,Уклад,Парады) 17:13, 23 верасня 2010 (UTC)

З гэткіх поклічаў і пачынаюцца беды. --Максім Л. 19:12, 23 верасня 2010 (UTC)
Спадар Максім, вы гэта пра трэцюю польскую ці пра адзіную беларускую? :) LexArt 20:22, 23 верасня 2010 (UTC)
Пра адзіную з капіталізацыяй, пан Аляксей. --Максім Л. 20:53, 23 верасня 2010 (UTC)
Ні палякі, ні расіяне не зацікаўленыя ў развіцці беларускасці. Клопат пра росквіт Сінявокай залежыць толькі ад саміх нас - беларусаў. Вікіпедыя - не трыбуна, таму "шаблон:Польскую мову - у 3 дзяржаўную!" трэба выдаліць. --178.122.178.40 04:37, 24 верасня 2010 (UTC)
Рэч у тым, што Удзельнік:VELDAM змясціў гэты шаблон на ўласнай старонцы. Падобныя шаблоны-пракламацыі ёсць у шэрагу іншых удзельнікаў. Хтосьці напрыклад "шалее ад дранікаў", іншы лічыць што "артыкулаў занадта мала". Хоць "Вікіпедыя - не трыбуна", але на ўласнай старонцы ўдзельнікі могуць прэзентаваць свае погляды --JerzyKundrat 07:14, 24 верасня 2010 (UTC)
Хацець мець магчымасць звяртацца да дзяржорганаў і пад. на роднай мове, а таксама выказваць гэтае жаданне, ніхто забараніць не мае прычыны і права, не лічачы некаторыя Рэжымы, якім усё дазволена :) --Максім Л. 08:56, 24 верасня 2010 (UTC)
Шаноўнае спадарства Шаблон: "шалее ад дранікаў" - гэта мілы, кулінарны шаблон, Шаблон: "артыкулаў занадта мала" таксама не нясе ў сабе палітычнай афарбоўкі. Абодвы шаблоны ні да чога не заклікаюць. Шаблон "Польскую мову - у 3 дзяржаўную!" - гэта заклік. Чалавек жа не паставіў шаблон: "шалее ад польскай мовы" (абсалютна нейтральна, асбсалютна асабіста). Напр. удзельнік Сакалоў паставіў шаблон, што любіць Прыднястроўе, але ж ён не заклікае прызнаць яе незалежнасць. --178.122.178.40 09:15, 24 верасня 2010 (UTC)
На самым шаблоне закліку няма, заклік толькі ў тэх.назве, можна параназваць. У некаторых удзельнікаў ёсць шаблоны за вяртанне "Пагоні", за выключна адну Беларускую Вікіпедыю, а не дзве і г.д. --Максім Л. 09:21, 24 верасня 2010 (UTC)
Прапаную назву "Удзельнік любіць польскую мову і выступае за наданне ёй статусу дзяржаўнай". --178.122.178.40 09:27, 24 верасня 2010 (UTC)
Не думаў, што мае словы прывядуць да такой дыскусіі. Я та ўжо думаў, паставіць сабе шаблон "За адзіную беларускую дзяржаўную мову." Але калі вы ўжо вырашылі, што закліканні не варта ставіць на свае старонкі, то не буду сам сабе супярэчыць. --Jan (Размовы,Уклад,Парады) 14:01, 17 снежня 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Userbox/Herb Polski-3».