Ключыца
(Пасля перасылкі з Раменніца)
Ключы́ца (лац.: clavicula) — невялікая косць змяшанага тыпу ў анатоміі чалавека з пояса верхняй канцавіны, мае S-падобную форму і злучае лапатку з грудной косткай плечавага пояса і ўмацоўвае яго.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Pectoral_girdles-en.svg/200px-Pectoral_girdles-en.svg.png)
Лацінскі назоў — clavicula, «ключык», грунтуецца на своеасаблівым руху косці вакол сваёй восі ў момант узняцця пляча, якое нагадвае рух ключа ў замочнай свідравіне.
Ключыца ёсць у многіх чатырохногіх жывёлаў, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для хапання або брахіяцыі. Яны рудыментарныя, або адсутнічаюць у тых чатырохногіх, якія выкарыстоўваюць пярэднія канцавіны для апоры або бегу.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ключыца
- Ключыца Архівавана 23 ліпеня 2008.