Расійскі этнаграфічны музей

Расійскі этнаграфічны музей — адзін з найбуйнейшых этнаграфічных музеяў Еўропы. Заснаваны, як этнаграфічны аддзел Рускага музея, імператарам Мікалаем II у выкананне волі і ў памяць яго бацькі імператара Аляксандра III Іменным найвышэйшым указам № 11532 ад 13 (25) красавіка 1895 года.

Расійскі этнаграфічны музей
Заснаваны 1902
Адкрыты 1902
Месцазнаходжанне
Адрас Inzhenernaya str., 1/4
ethnomuseum.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя музея правіць

Датай заснавання Расійскага этнаграфічнага музея лічыцца 1895 год, калі пры Рускім музеі па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Самуіла Дудзіна быў утвораны асобны этнаграфічны аддзел. Для вольнага наведвання ён адкрыўся толькі ў 1923 годзе.

У 1934 г. этнаграфічны музей становіцца самастойным музеем і называецца — Дзяржаўны музей этнаграфіі. У жніўні 1948 гады, пасля перадачы калекцый Музея народаў СССР у Маскве, быў пераназваны ў Дзяржаўны музей этнаграфіі народаў СССР (ГМЭ народаў СССР). З 1992 года — Расійскі этнаграфічны музей (РЭМ).