Вена складаецца з 23 раёнаў (ням.: Bezirke). Кожны раён мае назву, але часта раёны называюць і па нумарах. Так, на многіх дамах у Вене вісяць таблічкі з назвай вуліцы, перад якім пазначаны нумар раёна, напрыклад: «16., Koppstraße», г.з. вуліца ў 16-м раёне, Отакрынгу.

З юрыдычнага пункта гледжання, яны не з’яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі Аўстрыі (як, напрыклад, акругі ў іншых землях), а толькі падраздзяленнямі гарадской адміністрацыі. Тым не менш, у гэтых раёнах праходзяць выбары, а выбарныя прадстаўнікі маюць некаторыя палітычныя паўнамоцтвы, напрыклад, у сферы гарадскога планавання. Акрамя таго, кожны раён мае свой адміністрацыйны будынак (акрамя 13-га і 14-га раёнаў, якія размешчаны ў адным будынку), так што з большасць адміністрацыйных пытанняў гараджане вырашыць у сваім раёне, напрыклад, атрымаць новы пашпарт.

Адміністрацыйны падзел Вены
Раён ням.: Bezirke Плошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2013)
1 Унутраны горад Innere Stadt 3,01 16 268
2 Леапольдштат Leopoldstadt 19,27 96 866
3 Ландштрасэ Landstraße 7,39 85 508
4 Відэн Wieden 1,80 30 989
5 Маргарэтэн Margareten 2,03 53 071
6 Марыяхільф Mariahilf 1,48 30 117
7 Нойбау Neubau 1,61 30 309
8 Ёзэфштат Josefstadt 1,08 23 930
9 Альзергрунд Alsergrund 2,99 39 968
10 Фаварытэн Favoriten 31,80 182 595
11 Зімерынг Simmering 23,27 92 274
12 Майдлінг Meidling 8,16 89 616
13 Хітцынг Hietzing 37,70 50 831
14 Пенцынг Penzing 33,82 86 248
15 Рудальфсгайм-Фюнфхаус Rudolfsheim-Fünfhaus 3,86 73 527
16 Отакрынг Ottakring 8,65 97 565
17 Гернальс Hernals 11,35 53 489
18 Верынг Währing 6,28 48 162
19 Дзёблінг Döbling 24,90 68 892
20 Брыгітэнау Brigittenau 5,67 83 977
21 Флорыдсдорф Floridsdorf 44,52 146 516
22 Донаўштат Donaustadt 102,29 165 265
23 Лізінг Liesing 32,02 95 263
Усяго Total 414,95 1 741 246

Паштовыя індэксы ў Вене вызначаюцца раёнам: 1##X, дзе 1 — нумар Вены, ## — нумар раёна (з нулём у пачатку, калі неабходна), а X — нумар пошты, звычайна 0, для першай пошты. Напрыклад, 1070 — адрас у Нойбау. Выключэнне складаюць 1300 для Венскага міжнароднага аэрапорта, 1400 для комплексу будынкаў ААН і 1500 для Аўстрыйскіх узброеных сіл ААН.

Нумар раёна адлюстроўвае, у пэўнай ступені, перыяд яго ўключэння ў склад Вены. Першы раён уяўляе сабой гістарычны цэнтр Вены, а да другой паловы XIX стагоддзя ўяўляў уласна горад, абнесены гарадскі сцяной.

Раёны 2—9, а таксама 20-ы, які быў вылучаны са складу 2-га, вядомыя як унутраныя раёны (Innenbezirke) і ў большасці сваёй з’яўляюцца былымі прадмесцямі Вены, якія размяшчаліся ўнутры фартыфікацыйнага вала — другой лініі абароны горада, пабудаванай у пачатку XVIII стагоддзя. У нашы дні гэтыя раёны размешчаны ўнутры Гюртэля — вуліцы, пабудаванай на месцы знесенага да канца XIX стагоддзя вала.

Астатнія раёны вядомыя як знешнія (Außenbezirke) і складаюцца з больш аддаленых былых прыгарадаў, якія размяшчаліся за валам або за Дунаем, пасля рэгулявання якога ў 1870-х гадах было вызвалена шмат зямлі.

Спасылкі

правіць