Рода (Руда) (ар. الروضة) — востраў на рацэ Ніл, размешчаны на тэрыторыі Каіра.

Ніламер.

Рода адміністрацыйна адносіцца да раёна Аль-Маніял. На востраве захаваліся самыя старыя ў краіне мусульманскія пабудовы.

На паўднёвай ускрайку вострава размешчаны Ніламер, па якім маюцца дадзеныя назіранняў з 621 года нашай эры, лічыцца, што гэта самы доўгі ў свеце шэраг сістэматычных вымярэнняў.

Таксама на востраве размешчаны Палац Маніял і некалькі карпусоў, якія належалі шпіталю Каірскага ўніверсітэта.