Роджэр Маерсан
Роджэр Брус Маерсан (англ. Roger Bruce Myerson; нар. 29 сакавіка 1951, Бостан) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2007) за «стварэнне асноў тэорыі аптымальных механізмаў».
Роджэр Брус Маерсан | |
---|---|
Roger Myerson | |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1951[1][2][…] (73 гады) |
Месца нараджэння | Бостан, шт. Масачусетс, ЗША |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, матэматык |
Навуковая сфера | Эканоміка |
Месца працы |
Універсітэт Чыкага Паўночна-заходні ўніверсітэт |
Альма-матар | Гарвардскі ўніверсітэт |
Навуковы кіраўнік | Кенет Джозеф Эроў |
Вядомы як | Тэорыя гульняў, Дызайн механізмаў |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па эканоміцы (2007) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бакалаўр (1973), магістр (1973) і доктар філасофіі (1976) Гарвардскага ўніверсітэта. З 1976 па 2001 выкладаў у Паўночна-Заходнім універсітэце (прафесар з 1982); з 2001 - прафесар Чыкагскага ўніверсітэта.
Асноўныя творы
правіць- «Тэорыя гульняў: аналіз канфлікту» (Game Theory: Analysis of Conflict, 1991);
- «Імавернасныя мадэлі прыняцця эканамічных рашэнняў» (Probability Models for Economic Decisions, 2005).
Зноскі
- ↑ Roger B. Myerson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Roger B. Myerson // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.