Розмары Акерман (народжаная Вічас, нар. 4 красавіка 1952 года, Лоза, Саксонія, Германія) — германская лёгкаатлетка (скачкі ў вышыню), чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1976 года ў Манрэалі. Першая жанчына, якая скокнула ў вышыню на 2 метры (26 жніўня 1977 года, Берлін).

Розмары Акерман
ням.: Rosemarie Ackermann
Імя пры нараджэнні ням.: Rosemarie Witschas
Род дзейнасці лёгкаатлетка
Дата нараджэння 4 красавіка 1952(1952-04-04)[1][2] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар’ера

правіць

У 1972 годзе пад дзявочым прозвішчам Вічас выступала за зборную ГДР на мюнхенскай Алімпіядзе, дзе заняла 7-е месца з вынікам 1,85 м.

Вынікі спартоўкі хутка раслі. У жніўні 1974 года яна скокнула на 1,94 м, паўтарыўшы сусветны рэкорд Іарданкі Благоевай. Праз два тыдні, 8 верасня, на чэмпіянаце Еўропы ў Рыме яна заваявала залаты медаль з сусветным рэкордам (1,95 м).

У 1974 годзе яна выйшла замуж за гандбаліста Манфрэда Акермана і змяніла прозвішча.

Пік кар’еры Розмары Акерман прыпаў на 1976 год. 8 мая 1976 года яна чарговы раз перавысіла сусветны рэкорд, скокнуўшы на 1,96 м. На Алімпійскіх гульнях у Манрэалі 28 ліпеня 1976 года яна заваявала залаты медаль з вынікам 1,93 м.

У 1977 годзе Акерман паўтарыла свой сусветны рэкорд (1,96 м), 14 жніўня на Кубку Еўропы перавысіла яго (1,97 м), а 26 жніўня ў Заходнім Берліне пераадолела планку на вышыні 2,00 м.

У 1978 Акерман заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы ў Празе, прапусціўшы наперад італьянку Сару Сімеоні, якая ўстанавіла новы сусветны рэкорд (2,01 м). Акерман пераадолела планку на той жа вышыні, аднак падчас танца, які рушыў за гэтым, радасці ссунуўся адзін з матаў, стукнуў па стойцы і збіў планку. У выніку вышыня не была залічана, Акерман засталася другой з вынікам 1,99 м.

Акерман пайшла з вялікага спорту ў 1980 годзе, пасля Алімпіяды ў Маскве, дзе яна заняла 4-е месца.

Зноскі

  1. Rosemarie Ackermann // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rosemarie Ackermann // World Athletics database