Рубрыка (ініцыял)

Рубрыка — слова або частка тэксту, якая традыцыйна напісана або надрукаваная чырвонымі чарніламі з мэтай яе вылучэння. У англійскай мове «rubric» (рубрыка) — слова, якое запазычана з лацінскай мовы і азначае чырвоную охру або чырвоную крэйду; такое вылучэнне з’явілася ў сярэднявечных манускрыптах прыкладна ў XIII стагоддзі. Такім чынам, чырвоныя літары выкарыстоўваліся, каб вылучыць пачатковыя літары (у прыватнасці псалмоў), загалоўкі частак тэкстаў або імёны рэлігійнай значнасці. Гэтыя вылучэнні, вядомыя як рубрыкацыя, былі асобным этапам вырабу манускрыпту.

Рубрыкі ў градуале караля Яна I Ольбрахта ў рызніцы Вавеля

Паняцце «рубрыка» азначае таксама чырвоныя чарнілы або фарбу, якія выкарыстоўваліся для вырабу рубрык (ініцыялаў). Хоць чырвоны колер быў самым ужывальным, у познім Сярэднявеччы выкарыстоўваліся таксама і іншыя колеры, хоць для іх абазначэння таксама ўжывалася слова «рубрыка».

Розныя значэнні гэтага слова развіліся ад першапачатковага значэння. Звычайна новыя значэння адбываюцца з выразаў, напрыклад «пад рубрыкай».

Зноскі