Рудольф II Швабскі

(Пасля перасылкі з Рудольф II (герцаг Аўстрыі))

Рудольф II (ням.: Rudolf II; 127110 мая 1290) — герцаг Аўстрыі з 27 снежня 1282 сумесна з Альбрэхтам I па 1 чэрвеня 1283. Прадстаўнік дынастыі Габсбургаў.

Рудольф II
Rudolf II
10-ы герцаг Аўстрыі
27 снежня 1282 — 1 чэрвеня 1283
Папярэднік Рудольф I
Пераемнік Альбрэхт I
Нараджэнне 1270[1]
Смерць 10 мая 1290 ці 27 красавіка 1289[2]
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Рудольф I Габсбург
Маці Гертруда фон Гогенберг[d]
Жонка Агнеса Чэшская[d][3]
Дзеці Іаган Швабскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рудольф II быў малодшым сынам германскага караля Рудольфа I. У 1282 г. ён разам са сваім старэйшым братам Альбрэхтам I стаў герцагам Аўстрыі і Штырыі, паклаўшы такім чынам пачатак кіраванню Габсбургаў у гэтых дзяржавах. Рудольф II таксама атрымаў тытул герцага Швабіі, што выражала прэтэнзіі Габсбургаў на вярхоўную ўладу ў паўднёва-заходняй Германіі. Аднак праз усяго толькі год, у 1283 г. Рудольф II быў вымушаны адмовіцца ад аўстрыйскага прастола на карысць Альбрэхта I, за што яму была абяцана тэрытарыяльная кампенсацыя ў будучыні. Аднак Альбрэхт I так ніколі і не перадаў свайму брату якіх-небудзь істотных зямельных уладанняў. Сам Рудольф II у 1290 г. нечакана сканаў. Яго адзіны сын Іаган Швабскі ў 1308 г. у якасці помсты за пазбаўленне бацькі спадчыны забіў Альбрэхта I, які стаў да таго часу каралём Германіі.

Шлюб і дзеці

правіць
Іаган Швабскі (1290—1313)

Зноскі

  1. Pas L. v. Rudolf II von Habsburg // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Rudolf II. (Herzog von Schwaben) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 7. — S. 135.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць
  • Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
  • Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
  • Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003


 Папярэднік 
Рудольф I
  герцаг Аўстрыі
і Штырыі 
12821283
Суправіцель:
Альбрэхт I
Пераемнік
Альбрэхт I