Ружовая піраміда або Паўночная піраміда — самая буйная з трох вялікіх пірамід, размешчаных на тэрыторыі Дахшурскага некропаля. Назва звязана з колерам каменных блокаў, якія набываюць ў промнях вечаровага сонца ружовы колер. З’яўляецца трэцяй па вышыні пірамідай ў Егіпце, пасля Хуфу і Хафра ў Гізе. Ружовая Піраміда не заўсёды мела свой цяперашні колер. Раней яе сцены былі пакрытыя белым вапняком. Але ў цяперашні час белы вапняк амаль цалкам адсутнічае, бо яшчэ ў Сярэднія стагоддзі значная яго частка была знятая для будаўніцтва дамоў у Каіры, у выніку чаго агаліўся ружававаты вапняк. Гэтая піраміда прыпісваецца Снофру, бо было выяўлена яго імя, напісанае чырвонай фарбай на некалькіх блоках ашалёўкі.
-
Частка выступалых сцен, якія ўтвараюць скляпенне ў галоўнай пахавальнай камеры.
-
Паўднёвы бок Ружовай піраміды.
-
Уваход у Ружовую піраміду.
-
Схема Ружовай піраміды ў Дахшуры.
-
Схема ўнутраных памяшканняў піраміды.
-
Каменныя блокі Ружовай піраміды.
-
Пачатак рэстаўрацыйных прац.
-
Калідор, які спускаецца.
-
Выгляд столі ў камерах піраміды.
-
Утоены праход ад першай да другой пахавальнай камеры.
-
Моцнае пашкоджанне падлогі.
Зноскі