Рускія ў Японіі
Рускія ў Японіі (яп.: 在日ロシア人 zainichi roshiajin) — рускія, якія пражываюць на тэрыторыі Японіі і з'яўляюцца або грамадзянамі Японіі, якія пераехалі ў Японію і атрымалі японскае грамадзянства, а таксама іх нашчадкі, або грамадзянамі Расіі, якія пражываюць у Японіі часова.
Першыя рускія ў Японіі, калі не лічыць наведванняў вострава Хакайда ў той час, калі ён не з'яўляўся тэрыторыяй Японіі, былі зафіксаваны ў 1739 годзе, калі рускія маракі на чале са Шпанбергам наведалі Камагаву (суч. прэфектура Тыба).
Першымі рускімі імігрантамі былі місіянеры, якія пабудавалі праваслаўную царкву ў 1861 і бальніцу. Вядомым рускім місіянерам быў Мікалай Касаткін, пазней услаўлены ў ліку святых як роўнаапостальны.
Другую хвалю іміграцыі склалі белыя імігранты пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
У 2010 годзе ў Японіі пражывала 7814 чалавек з Расіі[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Russian Tokyo community Архівавана 3 красавіка 2005.
- Russian restaurants in Japan Архівавана 29 снежня 2008.
- Рускі бізнес у Японіі "Камерсант"