Рускі марш — штогадовае шэсце і мітынг прадстаўнікоў рускіх нацыяналістычных арганізацый па Маскве і іншых гарадах Расіі 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства. Упершыню прайшоў у 2005 годзе.

Рускі марш

Арганізатары правіць

Арганізатарамі першага РМ у 2005 годзе выступілі:

  • Еўразійскі саюз моладзі. Моладзевае крыло Міжнароднага еўразійскага руху, створанага Аляксандрам Дугіным. Лідар — Валерый Каровін.
  • Рух супраць нелегальнай іміграцыі. Лідар — Аляксандр Бялоў-Поткін.
  • Нацыянал-патрыёты Расіі («НПР»). Лідар — Аляксей Жываў.
  • Нацыянальна-дзяржаўная партыя Расіі. Лідар — Аляксандр Севасцьянаў.
  • Нацыянальна-патрыятычны фронт «Памяць».
  • Таварыства «Праўда». Лідар — Валерый Якушаў.
  • Рускі агульнанацыянальны саюз. Лідар — Ігар Арцёмаў.
  • Рускі грамадскі рух. Лідар — Канстанцін Крылоў.
  • Рух «Рускі парадак». Лідар — Васіль Ансімаў.