AEC Routemaster
AEC Routemaster (англ.: Routemaster — Гаспадар дарог) — двухпавярховы аўтобус (даблдэкер), створаны ў 1954 годзе кампаніяй AEC. Выпускаўся з 1956 года па 1968 год. Было пабудавана 2876 аўтобусаў[1].
AEC Routemaster | |
---|---|
Вытворца | Associated Equipment Company |
Месца вытворчасці | Соўфал, Лондан, |
Гады выпуску | 1956–1968 |
Вікісховішчы | на
Эксплуатаваўся ў Лондане з 8 лютага 1956 года па 9 снежня 2005 года. За гэты час «Рутмастер» стаў сімвалам Лондана. У цяперашні час 17 аўтобусаў яшчэ застаюцца на двух турыстычных гістарычных маршрутах у цэнтры Лондана[2].
Гісторыя
правіцьRoutemaster быў распрацаваны кампаніяй Associated Equipment Company у 1954 годзе. Аўтобус быў павінен змяніць даваенныя мадэлі, а таксама і тралейбусы.
Аўтобусы першай серыі ўводзіліся ў эксплуатацыю з 1959 года. Гэты працэс цалкам завяршыўся да мая 1962 года. Апошні «Рутмастер» прыступіў да працы на лонданскіх вуліцах у 1968 годзе.
Спісанне аўтобусаў Routemaster пачалося ў 1982 годзе, аднак у 1992 годзе тыя, што засталіся прайшлі рамонт, былі ўсталяваныя новыя рухавікі, якія адпавядалі экалагічным нормам. Пасля гэтай мадэрнізацыі тэрмін аўтобусаў быў працягнуты і быў атрыманы дазвол на выкарыстанне гэтага віду транспарту на працягу дзесяці гадоў.
З 2003 года «Рутмастары» сталі знікаць з вуліц Лондана, калі лонданскія ўлады прынялі рашэнне спыніць працу апошніх 550 аўтобусаў Routemaster[3].
Апошні лінейны выхад «Рутмастара» адбыўся 9 снежня 2005 года. Апошні рэйс прайшоў па 159 маршруце, які пралягае ад Оксфард-стрыт да вакзала Ватэрлоо.
Зноскі
- ↑ Міжнародны спецыялізаваны часопіс «Камерцыйны транспарт» № 3 (95) 2012, ст.74
- ↑ http://www.routemaster.org.uk/pages/history
- ↑ http://www.ural.ru/news/techno/news-55594.html Архівавана 5 снежня 2007.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме AEC Routemaster
- Routemaster Association (англ.)