Рыгор Віктаравіч Гершуні

(Пасля перасылкі з Рыгор Гершуні)

Рыгор Віктаравіч Гершуні (нар. 21.7 (3.8).1905, Мінск8 кастрычніка 1992) — савецкі фізіёлаг жывёл і чалавека, член-карэспандэнт АН СССР (1964).

Рыгор Віктаравіч Гершуні
Дата нараджэння 21 ліпеня (3 жніўня) 1905 ці 1905[1]
Месца нараджэння Мінск, Расійская імперыя
Дата смерці 8 кастрычніка 1992(1992-10-08) ці 1992[1]
Месца смерці Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, фізіёлаг
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава
Інстытут фізіялогіі імя І. П. Паўлава Акадэміі Навук СССР
Інстытут эвалюцыйнай фізіялогіі і біяхіміі імя І. М. Сечанава
Навуковая ступень доктар біялагічных навук, доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН СССР і РАН
Альма-матар 1-й Ленінградскі медыцынскі інстытут
Навуковы кіраўнік Л. А. Арбелі
Вядомы як вучоны-фізіёлаг, спецыяліст па біяакустыцы і фізіялогіі слыху і часова-прасторавай арганізацыі слыхавой сістэмы
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
прэмія Прэзідыума АН СССР, прэмія імя І. П. Паўлава Акадэміі навук СССР

Біяграфія правіць

Сын доктара Віктара Осіпавіча Гершуні. Скончыў 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут (1927); з 1925 - на кафедры фізіялогіі гэтага інстытута. У 1931-36 працаваў у Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава пад кіраўніцтвам Л. А. Арбелі. З 1936 у інстытуце фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР, з 1951 кіраўнік лабараторыі фізіялогіі слыху. Асноўныя работы па адаптавальным уплыве сімпатычнай нервовай сістэмы на нервова-мышачную функцыю (1927-32) і па фізіялогіі органаў пачуццяў, пераважна органаў слыху (з 1932). Адкрыў метад колькаснай ацэнкі дзейнасці органаў слыху (аб'ектыўная аудыяметрыя). Вылучыў уяўленне аб апрацоўцы слыхавой інфармацыі ў нервовай сістэме. Прапанаваў метады дыягностыкі паражэнняў слыхавых цэнтраў.

Прэмія імя І. П. Паўлава АН СССР (1949). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.