Рыгор Рыгоравіч Макасей-Шыбінскі

Рыгор Рыгоравіч Макасей-Шыбінскі (1854 — 1918) — рускі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, камандзір Асобнага корпуса памежнай варты (19171918).

Рыгор Рыгоравіч Макасей-Шыбінскі
Дата нараджэння 1854
Дата смерці 1918
Прыналежнасць Расійская імперыя

Біяграфія

правіць

Скончыў 2-ю Кіеўскую класічную гімназію. У арміі з лютага 1876 года, паступіў радавым у Праабражэнскі лейб-гвардыі полк. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878. У 1879 год узведзены ў афіцэры. У памежнай варце з 4 студзеня 1881 года, атрадны афіцэр Валынскай брыгады. Служыў у Камышынскім атрадзе і Санкт-Пецярбургскай брыгадзе. З 1893 года — у штабе АКМВ, з 1914 — памочнік камандзіра, а з сакавіка 1917 года — яго камандзір. З усталяваннем савецкай улады прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення памежнай аховы пры Наркамаце фінансаў (сакавік 1918), аднак 6 верасня 1918 года звольнены.

Памёр у 1918 годзе, акалічнасці смерці невядомыя.

Зноскі

Спасылкі

правіць