Рытон (стар.-грэч.: rhyton — рог для піцця, ад стар.-грэч.: rheo — цяку) — шырокая лейкападобная пасудзіна для пітва ў выглядзе апушчанай уніз галавы жывёлы (сабакі, барана, казла, каня) або чалавека. Посуд часта выкарыстоўваўся ў святых абрадах ахвярапрынашэння або палівання віна ў гонар таго ці іншага бога. Пры гэтым слова «рытон» не сустракаецца ў найстаражытнейшай вядомай мікенскай грэчаскай, запісанай лінейным пісьмом Б.

Рытон

Рытон часта завяршаўся скульптурай ў ніжняй частцы і упрыгожваўся рэльефамі і гравіроўкай. Рытоны вырабляліся з металу (золата і інш.), гліны, косці, рога. Маюць адтуліну ў ніжнім вузкім канцы.

Спасылкі правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ритон
  • Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства