Рыяс ці рыя — форма рельефу, прывусцевая частка рачной даліны, якую затапіла морам, часта прадстаўляе сабой доўгі конусападобны заліў. Першапачаткова гэтым словам называлі бухты па берагах Іспаніі.

Рыяс у вусці адной з Аўстралійскіх рэк
Панарама Фярол  (ісп.), ля ўваходу можна ўбачыць замкі

Рыяс фарміруецца ў месцах, дзе ўзровень мора падымаецца вышэй за ўзровень сушы, альбо ў выніку змены эўстатычнага ўзроўню мора (глабальнае павелічэнне ўзроўню мора), альбо ізастатычнага змянення ўзроўню мора (затапленне сушы). У такіх выпадках, даліны, якія знаходзіліся да гэтага над узроўнем мора, затапляюцца ім.

Рыясы могуць з'яўляцца эстуарыямі. Часта яны таксама некалькі падобныя на скандынаўскія фіёрды, але адрозніваюцца ў першую чаргу параўнальна малой велічынёй — удаюцца ў мацярык не больш чым на 50 км. Таксама іх шырыня і глыбіня маюць тэндэнцыю павялічвацца паступова, па меры выдалення ад месца ўпадзення ракі. Найбольш характэрныя рыясы сустракаюцца на паўночна-заходнім узбярэжжы Іспаніі, у Галісіі